У Варшаве прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам
Яе арганізавалі сябры суполкі партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у Варшаве. На вечарыну прыйшло каля 20 чалавек.
Сярод удзельнікаў ксёндз Вячаслаў Барок, душпастар каталікоў у Варшаве. Ён выказаў словы салідарнасці з Паўлам: "Павел Севярынец ён не толькі палітык, ён таксама блізкі мне па духу, як хрысціянін. Ён вернік Праваслаўнай царквы, які мае шырокія погляды на жыццё і веру."
Актывістка БХД Алена Янушкоўская: "Каб у нас такія людзі былі на чале апазіцыйнай дзейнасці ці наогул дзяржавы, то мы былі б у „шакаладзе”."
Актывістка Таісія Кабанчук: " Ён рабіў усё дзеля кожнага чалавека."
Рэпартаж цалкам можна паслухаць на сайце і ў аплікацыі!
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік, асуджаны рэжымам за так званы “удзел у масавых беспарадках” на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў затрыманы больш за два гады таму.
📷Радыё Рацыя
Post #11173
182






- 👍 6