Вітаньне ўдзельнікам Пскоўска-Смаленскай Канфэрэнцыі
Вітаю шаноўных удзельнікаў Пскоўска-Смаленскай Канфэрэнцыі прыхільнікаў незалежнасьці Пскоўшчыны і Смаленшчыны!
Ідэя самастойнасьці і незалежнасьці гэтых зямель мае глыбокае гістарычнае пацьвярджэньне. Гэта важна, бо пад натуральнай ідэяй імкненьня да свабоды ёсьць грунт гісторыі.
І Пскоўская рэспубліка, і вольны Ноўгарад і Смаленшчына, якая была ў нашым знакамітым агульным Вялікім Княстве Літоўскім, страцілі сваю свабоду з-за разбойнай агрэсіі маскоўскай ардынскай дзяржавы. Але гісторыя не зьнікае і калі пачынае хістацца імпэрская Масква, тады зноў зьвіняць званы гісторыі. Мы чуем іх перазвон. Ён сьведчыць пра будучыню, якая магчымая праз свабоду.
Зычу ўсім удзельнікам Канфэрэнцыі канструктыўных рашэньняў і добрых вынікаў, якія засьведчаць працяг.
Няхай жыве вольная Пскоўская зямля і вольная Смаленшчына! Вольная Беларусь падтрымае і падтрымлівае вашае змаганьне за дэмакратыю, самастойнасьць і свабоду.
Разам да перамогі!
Зянон Пазьняк
23 лістапад 2024 г.
Post #635
942
