TGViewer
Channel Public Channel
Press Club Belarus

Press Club Belarus

@pressclubbelarus

Івэнты, магчымасці, карыснасці для медыйшчыкаў і медыйшчыц.
Прэс-клуб — прастора для прафесійнага развіцця медыйнай суполкі Беларусі. Далучайцеся!
Subscribers
907
Photos
1.5K
Videos
36
Links
2.7K
Recent Posts 20 shown
Post #3614 420
Вакансія! Радыё Свабода шукае журналіста-расследавальніка ў рускамоўную каманду ў Рызе 

Што будзеце рабіць:

➖ ініцыяваць, рыхтаваць і рэдагаваць журналісцкія расследаванні,
➖ працаваць з крыніцамі, базамі даных, інструментамі OSINT і іншымі лічбавымі рэсурсамі;
➖ ствараць кантэнт у розных фарматах (тэкставы, мультымедыйны, прамыя эфіры, блогі, падкасты, допісы для сацсетак, фота і відэа),
➖ праводзіць інтэрв’ю дыстанцыйна або на месцы падзеяў,
➖ правяраць расследаванні калег на фактычную дакладнасць,
➖ пры неабходнасці прадстаўляць RFE у прафесійных колах.

Чаго чакаюць ад кандыдатаў:

〰️ значнага досведу ў журналістыцы расследаванняў, 
〰️ досведу працы з базамі даных, OSINT-платформамі і метадамі лічбавых даследаванняў;
〰️ глыбокай экспертызы ў авіяцыі, марскіх перавозках, транспарце і лагістыцы, геалакацыі, спадарожнікавых здымках і геапрасторавым аналізе, прафіляванні асобаў, картаграфаванні сетак і журналістыцы даных.
〰️ валодання рускай і англійскай мовамі.

🔖 Дэталі па спасылцы

Выява — Радыё Свабода
  • 👍 4
Post #3613 224
З Днём народзінаў TUT.BY! Сёння легендарнаму беларускаму медыя магло б споўніцца 26 гадоў

«Упершыню за доўгі час мы ўзгадваем гэтую дату на волі. Рэфлекс нікуды не знік. Раніцай па-ранейшаму рукі цягнуцца набраць TUT.B⁠Y у радку браўзера. Старонка недаступная. Але гэта не значыць, што TUT.B⁠Y больш няма. TUT.B⁠Y ёсць, таму што ён у кожным з нас і ў кожным з нашых чытачоў, для якіх мы працавалі ўвесь гэты час», — піша Марына Золатава ў сваім Telegram-канале.

Каманда Press Club Belarus віншуе былую рэдакцыю з памятнай датай 💌

Выява — канал Марыны Золатавай
  • ❤ 7
  • ❤‍🔥 3
  • 😁 1
Post #3612 660
€12,000 для фотажурналістаў. Конкурс гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэньі

📷 Мэта конкурсу — адзначыць здымкі, якія дэманструюць сацыяльную няроўнасць, несправядлівасць або парушэнні правоў чалавека. А таксама сітуацыі, што спрыяюць гэтаму ці, наадварот, змагаюцца супраць.

Пераможца атрымае €6,000, астатнія грошы размяркуюць паміж фіналістамі.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе, якую зладзіць іспанскае аддзяленне Médicos del Mundo.

🥂 Арганізатар пакрые выдаткі на праезд і пражыванне для выбраных удзельнікаў, каб яны маглі прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання і адкрыцці выставы.

🗓 Дэдлайн падачы заявак — 11 кастрычніка.

Падрабязнасці па спасылцы.

Выява — Enrique Pimoulier
  • 👍 2
Post #3611 345
Заўтра дэдлайн! DW Akademie шукае даследчыкаў для новай справаздачы пра стан развіцця медыя

📃 Даследаванне засяродзіцца на выкліках і перспектывах для арганізацый, якія займаюцца развіццём медыя. Фокус — ўплыў ШІ, геапалітыкі і патрэба ў адвакацыйнай працы ў медыяіндустрыі.

Праект запатрабуе 2 тыдні часу, а рэалізаваць яго трэба будзе працягам трох месяцаў. Шукаюць людзей, якія змогуць:

➖ правесці, транскрыбіраваць і прааналізаваць інтэрв’ю з крыніцамі;
➖ падрыхтаваць кейс-стадзі па асобных прыкладах;  
➖ падтрымаць правядзенне апытанняў;
➖ распаўсюдзіць вынікі даследавання і іншае.

Арганізатары адзначаюць, што выкарыстанне ШІ будзе магчыма толькі ў закрытым асяроддзі.

Падрабязнасці па спасылцы

Выява — DW
  • 🔥 2
  • 😁 1
Post #3610 389
28 верасня — сесія пра стажыроўкі ў ЕЗ з MOST IV

Праграма Mobility Scheme for Belarusian Professionals садзейнічае стажыроўкам ў краінах Еўразвязу для беларускіх журналістаў. Ініцыятыва падтрымлівае прафесіяналаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі.

Мэта — дапамагчы развіць навыкі і наладзіць партнёрствы.

Арганізатары плануюць тры інфасесіі:

🔺28 верасня (панядзелак)
🔺22 кастрычніка (чацвер)
🔺24 лістапада (аўторак)

Усе пачнуцца а 19:00 па Мінску і працягнуцца 45 хвілін.

Зарэгістравацца на адну ці некалькі сесій можна па спасылцы.
  • 🔥 2
  • ❤ 1
Post #3609 372
Пачалі прымаць заяўкі на конкурс Free Press Awards 2026

У гэтым годзе ўзнагароды будуць выдаваць у дзвюх катэгорыях:

🖊«Дэбютантам года» абяруць журналіста з максімум 4 гадамі досведу. Пераможца атрымае стыпендыю на навучанне, прычым сам зможа выбраць, якую менавіта магчымасць выкарыстаць.
🖊«Самым устойлівым журналістам» стане прафесіянал, які працуе ў складаных абставінах. Яму выдадуць грашовую прэмію.

Намінаваць сябе нельга. Але кандыдат павінен пагадзіцца на тое, каб яго заяўку падалі. Арганізатары раяць дасылаць мінімум тры працы на аднаго аўтара.

🗓 Дэдлайн падачы заявак — 16 кастрычніка 2026.

Падрабязнасці — тут.
  • 🔥 2
Post #3608 956
€5,000 на навучанне для медыя. Еўрапейскі цэнтр прэсы і свабоды медыя прафінансуе трэнінгі для рэдакцый

🧑‍💻 Цэнтр можа аплаціць курсы па псіхічнаму здароўю, фізічнай ці лічбавай бяспецы, развіцці журналісцкіх навыкаў ці іншыя праграмы, якія палепшаць працу рэдакцый і ўмацуюць іх аператыўныя магчымасці.

Перавагу аддадуць выданням, якія сутыкаюцца са значнымі фінансавымі, лагістычнымі, прававымі выклікамі.

📃 У заяўцы трэба распавесці пра медыя, мэту і актуальнасць навучання, скласці дэталёвы бюджэт.

Навучанне трэба правесці да 30 снежня 2026 года.

🗓 Дэдлайн падачы заяўкі — 30 верасня 2026.

📌 Падрабязнасці — па спасылцы.
  • ❤ 6
Post #3607 437
💸 Стыпендыя $10,000 для журналістаў, якія пішуць пра тэхналогіі

Tech Policy Press падтрымлівае аўтараў, якія даследуюць тэмы на скрыжаванні тэхналогій і дэмакратыі: кіраванне штучным інтэлектам, лічбавыя правы, перапляценне дзяржаўнай і карпаратыўнай улады і г.д.

🗓 Гадавая стажыроўка пачнецца ў студзені 2027.

Ад кандыдатаў чакаюць досведу і экспертызы ў канкрэтнай галіне або праблеме тэхналагічнай палітыкі.

Падчас стажыроўкі вы будзеце:

🔺 Пісаць матэрыялы мінімум раз на месяц: кожны ўдзельнік павінен дакладна сфармуляваць абраную тэму і абгрунтаваць сваю кампетэнтнасць у яе асвятленні.
🔺 Наведваць абавязковую штомесячную анлайн-сустрэчу ўдзельнікаў. А таксама штомесячную сустрэчу з рэдакцыяй.
🔺 Супрацоўнічаць з іншымі ўдзельнікамі праграмы і камандай Tech Policy Press.

Падацца на стыпендыю
  • ❤ 2
  • 👍 1
Post #3606 963
Вакансія! Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае журналістаў на стажыроўку з магчымасцю працаўладкавання

Што будзеце рабіць:

▪️удзельнічаць у падрыхтоўцы расследванняў;
▪️рабіць OSINT-даследванні;
▪️шукаць і аналізаваць дадзеныя ў спецыялізаваных базах;
▪️разбірацца ў фінансавых і мытных дакументах;
▪️шукаць герояў і экспертаў.

Чаго чакаюць:

➖досведу ў стварэнні лонгрыдаў і аналітычных матэрыялаў;
➖умення працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных;
➖разумення фінансавай і карпаратыўнай справаздачнасці;
➖граматнасці ў беларускай і рускай; англійскай не ніжэй за B1;
➖крытычнага мыслення. 

Што прапануюць:

▪️ навучанне метадалогіі БРЦ па стварэнні расследаванняў, доступ да ўнутраных гайдаў, падтрымку рэдактараў;
▪️ удзел у рэзанансных расследаваннях;
▪️ навучанне і суправаджэнне па лічбавай бяспецы і абароне крыніц;
▪️ стабільную зарплату.

Каб падацца, дашліце рэзюме, прыклады прац і матывацыйны ліст на yana@investigatebel.org
  • ❤ 5
Post #3605 897
📲 Сёння апошні дзень падачы заявак на бясплатны курс па журналістыцы ў Варшаве

«Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне, якое пройдзе ў Варшаве і Вільні.

Праграма для пачаткоўцаў ці тых, хто ўжо мае досвед, але хоча падцягнуць матчастку, а таксама тых, хто займаецца сумежнымі задачамі і хоча змяніць ролю ў рэдакцыі.

Курс склала выбітная ўкраінская журналістка Каця Гарчынская. Выкладаць будуць беларускія медыяпрафесіяналы. Падчас навучання вы будзеце ствараць матэрыялы для беларускіх рэдакцый, працаваць з крыніцамі, шукаць ідэі і прыстасоўваць ШІ.

Праграма будзе працягвацца 10 суботаў.

📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падай заяўку да 11 верасня.
📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падай заяўку да 18 верасня.

Выява — Unsplash
  • 👍 8
Post #3604 435
📸 Гранты і камера для фатографаў. Дэдлайн 30 верасня

Lucie Foundation падтрымлівае фотапрафесіяналаў, якія працуюць у дакументалістыцы, журналістыцы, а таксама выяўленчым мастацтве.

💲Прапануюць два гранты: $3000 – для прафесіяналаў, $1000 – для пачаткоўцаў; апошнія дадаткова атрымаюць камеру і аб'ектыў.

Каб падацца, трэба даслаць апісанне праекта, біяграфію ці CV, 20 здымкаў, а таксама заплаціць збор – $25 ці $15.

🖼 Пераможцы паўдзельнічаюць у групавой выставе, якая адправіцца ў галерэі House of Lucie у Лос-Анджэлесе, Афінах, Будапешце, Астуні і Самуі.

Даведацца дэталі і падацца

Выява — The Lucie Foundation
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #3603 3.53K
Будзь журналістам новага пакалення. Не спазніся на новы набор «Журфака па суботах» — хутка дэдлайн!

Навучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеш працаваць з рэальнымі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад журналістаў і ствараць матэрыялы для беларускіх рэдакцый. 

«Журфак» для цябе, калі ты:

▪️пачынаеш шлях у прафесіі;
▪️ужо працуеш, але хочаш атрымаць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў;
▪️пасля пераезду хочаш вярнуцца ў прафесію або змяніць ролю ў рэдакцыі;
▪️пішаш, здымаеш, працуеш з сацсеткамі, але хочаш разумець увесь журналісцкі працэс.

Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.  

Навучанне будзе працягвацца 10 суботаў.

📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падай заяўку да 11 верасня.
📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падай заяўку да 11 верасня.
  • 🔥 7
  • 🤡 1
Post #3602 442
Ужо заўтра – лекцыя Аляксандра Чарнухі пра тое, як стварыць кам'юніці і заахвоціць яго данаціць. Паспецйце падаць заяўку на рэгістрацыю!

3-га верасня журналіст і аўтар музычнага каналу «Міністэрству сепультуры» Аляксандр Чарнуха раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.

Даведайцеся:

▪️Чым кам’юніці адрозніваецца ад гледачоў.
▪️Як зразумець, што людзі захочуць паглядзець? Поспехі і правалы «Міністэрства».
▪️Што штурхае гледачоў плаціць праекту.
▪️Як прасіць данаты: рэгулярнасць, інфанагоды.
▪️Якую частку бюджэту праекта сёння пакрываюць данаты.
▪️Як распрацаваць фарматы, брэндынг і tone of voice.

Калі: 3 верасня (чацвер), 18:00. Афлайн у Варшаве + анлайн.

Рэгістрацыя па спасылцы

👨‍💻 Аляксандр Чарнуха працаваў журналістам і рэдактарам у Onliner, цімлідом капірайтараў і сцэнарыстаў у Wargaming. Запусціў два Youtube-каналы, апублікаваў дзве мастацкія кнігі.
  • 👍 3
  • ⚡ 2
  • ❤ 2
Post #3601 506
Сёння дэдлайн падачы заявак на стыпендыю DW Akademiе – не прапусціце!

Калі вы журналіст ці журналістка ў экзайле і ў вас ёсць ідэя ці бягучы праект, вы можаце адтрымаць падтрымку Акадэміі. Праграма разлічана на два месяцы з 1 кастрычніка да 30 лістапада. За гэты час вы наведаеце адукацыйны модуль афлайн, атрымаеце ментарскія кансультацыі, псіхалагічную дапамогу і стыпендыю 1500 еўра ў месяц (да падаткаў).
  • 👍 3
  • ❤ 2
Post #3600 935
Набор на «Журфак па суботах» — афлайн-праграму для дасведчаных і пачынаючых журналістаў

Навучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый. 

«Журфак» для вас, калі вы:

▪️пачынаеце шлях у журналістыцы;
▪️працуеце ў медыя, але хочаце сістэматызаваць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў;
▪️пасля пераезду хочаце вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі;
▪️пішаце, здымаеце, працуеце з сацсеткамі, але хочаце лепш разумець увесь журналісцкі працэс.

Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.  

Навучанне будзе працягвацца 10 суботаў.

📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падайце заяўку да 11 верасня.
📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падайце заяўку да 11 верасня
  • ❤ 4
  • 🔥 4
  • ⚡ 3
Post #3599 940
🎉 Вядомыя вынікі конкурсу «Голас пакалення свабоды 2026»

Мэтай прэміі стала ўшанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 года былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

📚 Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду і публікацыю матэрыялаў пра лаўрэатаў і лаўрэатак у зборніку, які будзе прэзентаваны 7-га лістапада 2026 года у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск, Польшча, plac Solidarności, 1).

📆 У той жа дзень у межах праграмы адбудуцца цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2026, сустрэчы з аўтарамі, абмеркаванні, чытанні і іншыя падзеі. Уваход вольны!

Публічныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:

▪️Наталля Бордак (Наталка Хвоя)
▪️Алесь Лозка
▪️Аляксандр Манцэвіч
▪️Соф’я Савелава
▪️Аляксандр Смалянчук
▪️Тамара Шчапёткіна
  • ❤ 6
  • 👍 1
  • 🎉 1
Post #3598 540
DW Akademie: стыпендыя для беларускіх журналістаў

Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб'яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.

Заяўкі прымаюць да 1 верасня 2026 года

Адбор будзе праводзіцца ў некалькі этапаў:

🔹 папярэдні адбор,
🔹 пітчынг праектаў (да 20 удзельнікаў)
🔹 фінальны адбор (да 10 заявак)

Праграма разлічана на два месяцы ў перыяд з 1 кастрычніка да 30 лістапада. Яна ўключае:

🔸 стыпендыю 1500 еўра ў месяц (да падаткаў)
🔸 абавязковы ўдзел у адным модулі адукацыйнай праграмы (афлайн);
🔸 ментарскія кансультацыі;
🔸 юрыдычныя кансультацыі па легалізацыі і налогам для рэзідэнтаў Польшчы;
🔸 псіхалагічныя кансультацыі;

📥 Падацца
  • ❤ 6
Post #3597 718
💌 Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»? Лекцыя пра тое, як пабудаваць кам'юніці

3-га верасня журналіст і аўтар музычнага каналу Аляксандр Чарнуха раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.

Даведаецеся:

▪️Чым кам’юніці адрозніваецца ад гледачоў.
▪️Як зразумець, што людзі захочуць паглядзець? Поспехі і правалы «Міністэрства».
▪️Што штурхае гледачоў плаціць праекту.
▪️Як прасіць данаты: рэгулярнасць, інфанагоды.
▪️Якую частку бюджэту праекта сёння пакрываюць данаты.
▪️Як распрацаваць фарматы, брэндынг і tone of voice.

Калі: 3 верасня (чацвер), 18:00. Афлайн у Варшаве + анлайн.

Рэгістрацыя па спасылцы

👨‍💻 Аляксандр Чарнуха працаваў журналістам і рэдактарам у Onliner, цімлідом капірайтараў і сцэнарыстаў у Wargaming. Запусціў два Youtube-каналы («Міністэрства сепультуры», «Сепультура Alive»)і, апублікаваў дзве мастацкія кнігі («Свінні», «Гвалт»).

Калі вы ў Варшаве, прыходзьце паслухаць лекцыю ўжывую. Zoom не заменіць жывой атмасферы!
  • ❤ 3
  • 👍 3
  • 🔥 2
Post #3596 466
👩‍🎤 Як будаваць асабісты брэнд?

Даведайцеся, як зрабіць ваш голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму на івэнце ЦНІ і Imaguru.

Спікеры распавядуць, як жывые чалавечыя кантакты ўзмацняюць каманду, а таксама дадуць парады па вядзенні сацыяльных сетак і развіцці супольнасці навокал вашага брэнду.

Гэта афлайн-падзея ў Варшаве. Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку.

Івэнт адбудзецца 21-22 жніўня.
Пляцоўка: Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa

Спікеркі і спікеры:

▪️Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
▪️Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасьцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Prastora.
▪️Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу.

Рэгістрацыя на ўдзел скончваецца за два дні для тых, хто ў Варшаве. Паспейце падацца да 19 жніўня.
  • 👍 4
  • ❤ 3
Post #3595 867
1 верасня заканчваецца прыём заявак на ўдзел у моладзевай канферэнцыі Савета Еўропы ў Страсбуры

Запрашаюць маладых людзей ад 18 да 30 гадоў, якія жывуць у краінах Савета Еўропы.

Падаць заяўкі могуць журналісты, стваральнікі лічбавага кантэнту і фактчэкеры. Удзельнікаў чакаюць дыскусіі і варкшопы пра барацьбу з дэзінфармацыяй і развіццё крытычнага мыслення.

🚌 Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў

🗓 Канферэнцыя пройдзе 9-10 лістапада

Падаць заяўку можна па спасылцы
  • 👍 2
Older posts →

About this channel

How can I read @pressclubbelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Press Club Belarus: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Press Club Belarus have?
Press Club Belarus (@pressclubbelarus) has 907 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Press Club Belarus know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →