TGViewer
Pravakatar BY Pravakatar BY @pravakatarby · 3.98K subscribers
Post #858 543

Forwarded from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

«Эўропа не пасьпявае за сучаснай вайной» — украінскі вайсковец пра выставу MSPO

Ігар Горкаў з пазыўным «Дандзі» — вайсковец 12-й брыгады спэцпрызначэньня «Азоў» НГУ, камандзір групы Наземных робатызаваных комплексаў.

Горкаў наведаў MSPO — Міжнародную выставу абароннай прамысловасьці ў Кельцах (Польшча), адну з найбуйнейшых абаронных выставаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. У ёй удзельнічалі больш за 1200 кампаніяў з 43 краінаў.

Пасьля выставы Горкаў рэзка раскрытыкаваў падыходы заходняга ВПК.

«Гэта быў унікальны досьвед, які мяне адначасова натхніў і расчараваў. Калі б напалі на іх, а не на нас — мы б жылі ў іншым сьвеце».


Паводле Горкава, галоўная праблема — разрыў паміж рэальным досьведам вайны і заходнімі вайсковымі дактрынамі:
«Эўропа дагэтуль не можа перастаць чапляцца за мінулае. Не можа адаптавацца і эвалюцыянаваць у нагу з часам... Захад дагэтуль жыве ідэямі мэханізаваных штурмаў, перакананьнем, што мінамёт лепшы за разьлік FPV, што танк за мільёны даляраў — гэта ўльтыматыўная зброя».


Ён прыводзіць прыклад наземных робатызаваных комплексаў:
«З усіх прадстаўленых НРК толькі адна мела ўбудаваны Starlink».


Пры гэтым заходнія вытворцы, паводле яго, арыентуюцца на дарагую і нешматлікую тэхніку:
«Большасьць прадстаўнікоў ВПК, зь якімі я меў магчымасьць пагутарыць, плянуюць вырабляць па 200–300 НРК на год і прадаваць кожную за сотні тысяч эўра».


Горкаў таксама крытыкуе стаўку на дарагія сыстэмы замест масавага выкарыстаньня дронаў:
«У абсалютнай большасьці прадстаўнікоў ВПК Эўропы няма ўсьведамленьня, што некалькі дзясяткаў далёкабойных дронаў лепшыя за адзін унівэрсальны “Байрактар”».


І выснова:
«Праблема не ў кошце НРК ці ў баявых модулях, а ў абсалютным адрыве ад рэальнасьці. І з кожным днём гэты адрыў павялічваецца».


Паводле Горкава, Украіна ўжо мае 4,5 гады досьведу, якога Эўропе варта вучыцца цяпер, а не пасьля пачатку вялікай вайны.
More from @pravakatarby
  1. Sep 28, 2026ПОДПИСАТЬСЯ | ПОДЕЛИТЬСЯ | ЧАТ
  2. Sep 26, 2026Компания Belarusachka ищет «мобильного продавца-консультанта» в свой фирменный магазин в «…
  3. Sep 25, 2026Экипаж Ан-28 расстрелял российский дрон-камикадзе «Гербера-2» в небе над Украиной В сети п…
  4. Sep 22, 2026«Першаснай інтэлектуальнай і духоўнай каштоўнасьцю нацыі ёсьць Нацыянальная ідэя. Без яе н…
  5. Sep 18, 2026В Волковыске откроется новый пункт обучения при Союзе поляков Беларуси В Волковыске начнёт…
  6. Sep 17, 202619 сентября в Варшаве — День национального флага и герба Беларуси 19 сентября 1991 года бл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →