📌 Спецыяльна для конкурсу на найлепшую кампазіцыю з саламянных рулонаў, якія традыцыйна ўпрыгожваюць дарогі краіны да абласных «Дажынак», пастаўчане падрыхтавалі нешта асаблівае. Лакацыя размясцілася за вёскай Сіўцы Курапольскага сельсавета. Яна ўяўляе сабой грандыёзную трох'ярусную экспазіцыю, на якой прыгожая беларусачка у нацыянальным строі стаіць ушчодрым на кветкі полі і, трымаючы ў руках сноп з каласоў, шчыра ўсміхаецца ўсім, што праязджае міма.
📌 Гэты арт-аб'ект — плён сумеснай калектыўнай работы механізатараў ААТ “Хацілы-агра” і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера. Спачатку за справу ўзяліся аграрыі: Станіслаў Смірноў на маніпулятары ювелірна склаў масіўныя рулоны, якія Дзмітрый Крываручка і Мікіта Калінскі аператыўна падвезлі на сваіх велікагрузах. Затым, усталяваўшы будаўнічыя рыштаванні, да справы далучыліся таленавітыя мастакі, якія і ператварылі звычайныя рулоны ў сапраўдную карціну. Свой мастацкі талент і душу ў гэты вобраз уклалі Жанна Курдо, Ганна Дрэлінская, Уладзімір Макаркоў, Юлія Маісеева і Марына Баразна. Атрымалася неверагодна прыгожа, душэўна і па-сапраўднаму святочна.
___________
Сайт | Instagram | VК | OК | TT | Tg | ЧАТ-БОТ | Boost
Post #29320
131

- ❤ 1