TGViewer
Палявая пошта Палявая пошта @poshtabel · 3.05K subscribers
Post #1522 1.33K
#Булгак, #этнаграфія

🎉 Сёння спаўняецца 150 год са дня нараджэньня Яна Булгака — слыннага фатографа родам з Наваградчыны, які зрабіў сотні прыгожых здымкаў роднай старонкі ў пачатку ХХ стагоддзя.

Узгадаем некалькі радкоў з ягонай кнігі "Край дзіцячых гадоў":

"...Ганна мела рашучы характар і абыходзілася з намі запанібрата, нават з пэўным адценнем перавагі, як з панамі-расцяпамі. Ёй не падабаліся нашы "панскія" манеры, наадварот, будучы больш прадпрымальнай, яна глядзела на нас крыху звысоку і нават высмейвала нашы паводзіны. Калі, напрыклад, хто-небудзь з нас ветліва гаварыў "дзенькуе", гэта слова смяшыла і здзіўляла Ганну, якая нават не ведала яго значэння. Яна бралася за бакі, заходзілася ад смеху, і перадражнівала нас, паўтараючы ў нос "Дзікуны, дзікуны".

Яна рабіла гэта з такім апломбам, што мы разяўлялі раты і былі недалёкія ад пераканання, што не Ганна, а мы не ўмеем сябе прыстойна паводзіць. Гэтыя "дзікуны" былі, бадай што, найлепшым паказальнікам таварыскага ўзроўню нашай тройкі, бо яны нас зусім не бянтэжылі, а нават станавіліся нашай гульнёй. Мы павінны былі таксама прыстасоўвацца да Ганны ў мове, бо яна не валодала польскай, таму яна была нашай першай настаўніцай народнай мовы..."


Аўтарскае фота: сядзіба ў Мірацічах (Карэліцкі р-н), 1912 г.
Telegram Палявая пошта Вітаю, спадарства! Ужо па традыцыі, 6-га кастрычніка ўзгадваем на нашым канале Яна Булгака — якраз на дзень народзінаў знакамітага фатографа! Падумалася, чаму б гэтым разам далучыць не толькі ягоную паштовачку, але і нешта яшчэ :) ❤️"Край дзіцячых гадоў"…
  • ❤ 52
  • 👍 11
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @poshtabel
  1. Oct 10, 2026#Берасьце вул.Мядовая, пач. ХХ ст. / вул.К.Маркса, 2026 г. (фота: inst berascianka)
  2. Oct 6, 2026photo post
  3. Oct 3, 2026#Нясьвіж Фарны касьцёл пач. ХХ ст. / 2026 (фота: fb Irina Varkulevich )
  4. Oct 1, 2026💌 1 кастрычніка — Сусветны дзень паштоўкі! ✍️Дасылаць карткі з тэкстам і/ці малюнкамі люд…
  5. Sep 29, 2026#Паставы від на касьцёл св.Антонія Падуанскага 1930-ыя / 2026 (фота: inst xskrimx)
  6. Sep 18, 2026#Глыбокае У цэнтры горада 1941 / 2026 (фота: fb Yury Kalbasich)
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →