🧠🎬 PSY-кінаклуб
Глядзім і абмяркоўваем разам
Запрашаем на сустрэчу PSY-кінаклуба — месца, дзе кіно становіцца інструментам для самапазнання і разумення чалавечых пачуццяў.
Гэта не проста кінапаказ. Мы разам глядзім стужку, а потым абмяркоўваем яе псіхалагічныя аспекты з прафесійным мадэратарам-псіхолагам. Гэта жывая размова пра эмоцыі, жыццёвыя сцэнары і тое, што часта хаваецца ад вока.
🎥 Гэтым разам глядзім фільм рэжысёра Георга Слейзера «Знікненне (The Disappearance / Spoorloos)»
Каханая Рэкса знікае бясследна. Пасля шматгадовай невядомасці з'яўляецца таямнічая фігура, якая прапануе Рэксу даведацца праўду, але цана за яе можа быць невыноснай. Псіхалагічны трылер пра апантанасць і кантроль.
🔴 У праграме сустрэчы:
🔻 кароткае ўступленне
🔻 прагляд фільма
🔻 перапынак
🔻 сумеснае абмеркаванне
🟠 Каму будзе цікава:
🔸 псіхолагам
🔸 аматарам добрага кіно
🔸 усім, хто хоча лепш разумець сябе і іншых
Вядоўца:Андрэй Шобін - псіхолаг, гештальт-тэрапеўт і рэжысёр
♥️ Падпісвайцеся на Telegram-канал Клуба 👉🏻 тут
📅 27 верасня (нядзеля)
⏰ 16:00
🎟 Уваход вольны
💛 Данаты вітаюцца
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
Post #7401
246

- ❤ 4
- 🔥 4
- 👍 3