✍Ёсць у народзе прыказкі: «Гаспадарка — клапатарка», «Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць». Гэтая мудрасць актуальная і сёння, працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна яе даўно засвоілі.
👉У гэтыя восеньскія дні трактары ў полі з раніцы і да вечара. На жаль, тэмпы іх працы зніжаны з-за прайшоўшых на мінулым тыдні дажджоў. Глеба пераўвільготнена, а на некаторыя ўчасткі з ураджаем тэхніка ўвогуле заехаць не можа.
👉Такую карціну мы назіралі ва ўрочышчы Казімірова сельгаспрадпрыемства «Палімір-агра» разам з дырэктарам гаспадаркі Дзянісам Зайцавым. Кукуруза вырасла, стаіць сцяной, а ўбраць яе праблематычна. Мы напаткалі за працай трох працаўнікоў. Аграном гаспадаркі і механізатар — маладыя, робяць першыя крокі ў прафесіі.
Чытаць
Сайт / Instagram / VK / FB / Одноклассники / TikTok
Post #41575
532

- ❤ 4
- 🔥 3
- 👍 2