TGViewer
Кондратенко Виталий virus Кондратенко Виталий virus @phoenixosintvirus · 1.22K subscribers
Post #40857 110
🎉 Нам — 3 гады

Дэмакратычная амбасада Беларусі на Кіпры адзначае трэцюю гадавіну сваёй дзейнасці.

За гэты час мы прайшлі шлях ад дапамогі ў асобных выпадках да пастаяннай працы з дзяржаўнымі і дыпламатычнымі структурамі і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў, якія даюць рэальныя і доўгатэрміновыя вынікі.

📍 ВНЖ з пратэрмінаванымі пашпартамі
Пасля працяглай працы з уладамі Кіпра беларусы атрымалі магчымасць афармляць ВНЖ з пратэрмінаванымі пашпартамі, а дзеці двух беларускіх бацькоў, народжаныя на Кіпры, — без беларускага пашпарта.

📍 Сустрэча з Прэзідэнтам Кіпра
Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр Нікасам Хрыстадулідысам мы перадалі матэрыялы аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы на Кіпры, і звярнулі ўвагу на неабходнасць іх практычнага вырашэння.

📍 Зварот да Амбудсмена Кіпра
Наш зварот па праблеме беларускіх дзяцей прывёў да афіцыйнага разгляду і асобнага даклада Амбудсмена.

📍 European Migration Network
Кіпр вынес праблему дакументаў беларускіх дзяцей без пашпартоў у EMN. Адказы аб сваёй практыцы далі 20 еўрапейскіх краін.

📍 Праца з дзяржаўнымі органамі Кіпра
Праводзілі сустрэчы і кансультацыі з МЗС, Міграцыйным дэпартаментам, парламентам і іншымі дзяржаўнымі структурамі.

📍 Праблема з польскімі Dokument podróży
Пасля нашых зваротаў Амбасада Польшчы ў Нікасіі і LOT пацвердзілі магчымасць пералёту на Кіпр з Dokument podróży разам з Karta Pobytu.

📍 Спісы беларускіх палітвязняў
Перадавалі спісы палітычных зняволеных прадстаўнікам Ватыкана. Нядаўна падрыхтаваныя намі матэрыялы і спісы былі таксама перададзены падчас генеральнай аўдыенцыі ў Папы Рымскага.

📍 Кантакты з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі
Падтрымлівалі камунікацыю з амбасадамі Польшчы, Літвы, ЗША, Апостальскай нунцыятурай і іншымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

Усе гэтыя тры гады наша праца вялася на грамадскіх пачатках, без грантаў і іншага знешняга фінансавання. Мы не ставілі мэтай зарабляць на гэтай дзейнасці — нашай задачай было і застаецца вырашэнне канкрэтных праблем і дапамога беларусам ва ўмовах адсутнасці легітымнага і дзяржаўнага прадстаўніцтва.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае, дапамагае і давярае нам.

Працягваем працу.

💳 Падтрымаць ініцыятыву:
revolut.me/xraytours

🔗 Крыніцы:

https://www.gov.cy/mip-md/en/uncategorized/residence-arrangements-for-belarusian-nationals-in-the-republic-of-cyprus-in-light-of-decree-no-278-2023-of-the-republic-of-belarus/

https://cynews.cc/pasportnyj-tupik-kak-belarusy-na-kipre-boryutsya-za-pravo-na-legalnuyu-zhizn/

https://www.kathimerini.com.cy/gr/kypros/parembasi-ep-dioikiseos-gia-paidia-xoris-adeia-diamonis

https://emnbelgium.be/publication/ad-hoc-query-legal-status-and-documentation-belarusian-children-born-member-states-who

https://cynews.cc/the-passport-problem-of-belarusians-dialogue-with-the-parliament-of-cyprus/

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid02V8soUCHPPd3MKbsJB1xZi6DFTUQ6XxQTjMZUJZ7kYwFehkAUeGbxkJPhFsMfBM56l&id=100004139494158

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid07qbuUH1qseAamqTyeDH7aGYn6NiJ6QErmaJXS5g3tfDxPs28Dri1Xz9WTwiP1H65l&id=100004139494158
  • ❤ 2
More from @phoenixosintvirus
  1. Oct 6, 2026ИТАК, ТИХАНОВСКАЯ ОБЕСЦЕНИВАЕТ ТИХАНОВСКОГО… (см. посты ранее). О ТОМ, ПОЧЕМУ ЭТО ЯВЛЯЕТСЯ…
  2. Oct 6, 2026‼️😳 Друзья, мне нужна ваша поддержка ‼️ Всё просто: чтобы канал жил — его надо кормить. С…
  3. Oct 6, 2026Молодец, Леончик, дискридитируй Светку и дальше!
  4. Oct 6, 2026Про ублюдский поступок https://youtube.com/shorts/QlarWnnq0U0?si=CZzThw8hTWYveSlu
  5. Oct 6, 2026Чем отличается маргинал от не маргинала в глазах фриков из дерьмсил. Маргинал это тот кто…
  6. Oct 6, 2026Чаму няма рэакцыі? А дзе заявы Франака Вячоркі, Паўла Латушкі, Анатоля Лябедзькі і іх кіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →