TGViewer
Channel Public Channel
Paulyuknews@

Paulyuknews@

@paulyuknews

Канал Паўлюка Быкоўскага
Subscribers
46
Photos
1.5K
Videos
173
Links
3.1K
Recent Posts 20 shown
Post #5597 8

Forwarded from Белсат

▫️ Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі

Учора ведамства, што месціцца ў Менску на вуліцы Макаёнка, атрымала абноўлены статут, паводле якога цяпер будзе арганізоўваць сваю працу. Там наўпрост, без сораму і цьмяных фармулёвак, прапісалі, што дзейнасць БТ «арганізуецца ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, намесніка кіраўніка Адміністрацыі, які курыруе інфармацыйную палітыку, і прэс-сакратаркі Лукашэнкі».

Любы чалавек, які меў дачыненне да Белтэлерадыёкампаніі альбо іншых дзяржаўных медыяў у мінулыя гады, ведае, што ў якасці непісанага правіла гэтая норма існуе ўжо хіба з 2000-х гадоў. Аднак цяпер яе замацавалі ў афіцыйным дакуменце.

Што яшчэ там прапісалі? «Белсат» разбіраецца разам з экспертам.

✅ Чытайце матэрыял вось тут
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
Post #5596 11
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna… з Паўлюком» мы разам з Надзеяй Белахвосцік і доктарам гістарычных навук Алесем Смелянчуком разбіраем 17 верасня 1939 года — дату, якую дзяржСМІ называюць ўз'яднаннем, а гісторык — аб'яднаннем беларусаў у межах сталінскага ГУЛАГу.
Пра тое, што так званае ўз'яднанне было вынікам дамовы Сталіна і Гітлера, а праз пяць дзён у Брэсце быў сумесны парад. Пра кошт: дэпартацыі, у якіх людзям давалі пару гадзін на зборы і везлі ў лес пад Архангельск. Пра тое, што менавіта 17 верасня ў Беларусь прыйшла Другая сусветная вайна. Пра мяжу, якая нікуды не знікла пасля «ўз'яднання», быў патрэбны пропуск. Пра тое, што за савецкім часам гэта была проста памятная дата, а святам яе зрабілі ў 2021-м, праз некалькі месяцаў пасля здушэння пратэстаў. Пра дзіўнае пераключэнне рэгістраў: увесь год Польшча ў прапагандзе бедная і галодная, а пад 17 верасня раптам імперыя, што хоча забраць нашы землі.
І пра галоўнае: гісторыя для прапаганды — не тэма, а інструмент. Але 17 верасня — гісторыя незакончаная, і размаўляць пра яе трэба разам з палякамі, а не ладзіць пляску на могілках.
https://youtu.be/U3U5aOY5MME?si=fEVCD-D52VpWxErz
YouTube Timeline 1 Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
Post #5595 12
Post #5594 7

Forwarded from Пул Первого

⚡️⚡️⚡️ Коул: «Беларусь и США на переговорах достигли большого прогресса».
 
Работа американской делегации в Беларуси завершена.
Первые итоги - от спецпосланника США по Беларуси Джона Коула 👆🏼
 
Post #5593 15
Post #5592 16
Мы ў Media IQ спрабавалі разабрацца, ці не зрабіўся ШІ ўразлівым да прыёмаў прапаганды. Ці не выступае ён фактычна яе саўдзельнікам, пашыраючы наратывы, якія нам наўмысна ўгадваюць. I што рабіць, калі тэхналогіі, якія павінны дапамагаць, пачынаюць працаваць супраць нас? https://mediaiq.info/kak-propaganda-ispolzuet-ii-i-kak-s-etim-borotsya-nezavisimym-smi
MediaIQ | Путеводитель в мире новостей Как пропаганда использует ИИ — и как с этим бороться СМИ Как ИИ-ассистенты ретранслируют государственную рамку и что независимые беларусские СМИ могут с этим сделать. Исследование и конкретные рекомендации редакциям
Post #5591 14
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna… з Паўлюком» мы разам з Надзеяй Белахвосцік і журналісткай «Белсата», былой палітзняволенай Кацяй Андрэевай гаворым пра тое, як беларуская прапаганда выглядае вачыма чалавека, якога прымушалі яе глядзець за кратамі.
Пра тое, як мянялася прапаганда з 2020 па 2025 — ад звыклай прымітыўна-«саўковай» да агрэсіўнай, а потым да новай, якая супакойвае аўдыторыю навінамі з «выспы стабільнасці». Пра дзве пароды прапагандыстаў: «апантаных», як Мукавозчык, які нават улетку 2026-га піша «знойдзем усіх», — і «флюгераў», як Тур, што, здаецца, сядзяць адразу на некалькіх крэслах і чуюць, куды падзьме. Пра тэлевізар у калоніі, дзе ўсіх садзяць у радочак глядзець праграму для зняволеных «Вектар», — і пра тое, як палітвязні ўсё адно выцягвалі з тых навінаў сутнасць. Пра тое, чаму раптам зніклі «пакаяльныя відэа» ГУБАЗіКа.
І пра галоўнае: турма дае «алергію на маніпуляцыю» — потым распазнаеш яе за кіламетр, у любых СМІ любой краіны. А яшчэ дае цвярозую надзею без ілюзій пра «хуткае вяртанне». Але, падобна, што час ГУБАЗіКа прайшоў.
https://youtu.be/cwSA8T23JOc?si=1YMqgI5bBkMcGOBd
YouTube 5 месяцев на свободе. Катя Андреева про тюремный опыт, госТВ и переговоры с США Журналистка «Белсата» и бывшая политзаключенная Катя Андреева — в новом выпуске подкаста «Beznadzejna з Паўлюком». Прошло 5 месяцев с момента её освобождения, и в этом разговоре Надя Белохвостик и Павлюк Быковский обсуждают с Катей, как изнутри ощущается…
Post #5590 14
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna… з Паўлюком» мы разам з Надзеяй Белахвосцік і сацыёлагам Генадзем Коршунавым гаворым пра тое, чаму «рускі свет» спатыкаецца аб беларускі прагматызм — і чаму той самы прагматызм сёння гуляе і супраць нас.
Пра тое, чаму ў Маскве нарэшце зразумелі: беларусы — не расіяне. Пра «не таго брата, якім ганарышся»: у яго можна пазычыць грошай ці атрымаць у лоб, але пра сваяцтва з ім распавядаць не хочацца. Пра дзве мадэлі беларускай ідэнтычнасці — рамантычную і савецкую — і чаму «рускі свет» з яго імперскай, а не савецкай логікай не стыкуецца ні з адной. Пра тое, чаму зачыненыя еўрапейскія межы штурхаюць моладзь ва ўсходнія ВНУ мацней, чым уся расійская прапаганда разам узятая.
І пра галоўнае: ідэнтычнасць трымаецца не толькі на вялікіх наратывах, а на дробных «цаглінках», якія можа пакласці кожны, — налепка на ноўтбуку, песня, брылок на ключах, уласная гісторыя ад Полацкага княства да сёння. Беларусы глядзяць на «тут і цяпер», і менавіта праз гэта нас так цяжка перарабіць: нас спрабавалі закапаць — а мы аказаліся бульбай.
https://youtu.be/Ki9O2tz9xEs
YouTube Устойчив ли беларуский народ к пропаганде «русского мира»? Почему «русский мир» спотыкается о беларуский прагматизм? В новом выпуске подкаста «Beznadzejna з Паўлюком» Надежда Белохвостик и Павлюк Быковский вместе с социологом Геннадием Коршуновым разбирают, как изменилось самосознание беларусов за последние годы.…
Post #5589 16
Старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі ў размове з «Белсатам» звярнуў увагу на нетыповыя паводзіны беларускіх уладаў і прапаганды:
,,

«Я б не сцвярджаў, што ўся гэтая гісторыя ад пачатку была сфабрыкаваная беларускімі спецслужбамі: для такой высновы пакуль няма доказаў. Калі апублікаваная праўладнымі беларускімі каналамі перапіска Дашкевіча аўтэнтычная і не скажоная выбарачнай падачай, у ёй утрымліваецца серыя пагроз, якая давала польскім службам падставы для сур’ёзнай праверкі. Але патэнцыйная рэальнасць пагрозы не выключае яе наступнага прапагандысцкага выкарыстання». https://belsat.eu/94626502/prapahanda-daszkiewicz-cichanouskaja
belsat.eu Актывіст хацеў забіць дзяцей Ціханоўскай, каб адпомсціць? Што не так з версіяй і паводзінамі прапаганды Тэлеграм-канал былога палітычнага вязня, а цяпер прапагандыста Рамана Пратасевіча абвінаваціў рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча ў намеры забіць дзяцей Святланы Ціханоўскай. Раней пра...
Post #5588 16
Post #5587 18
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna… з Паўлюком» мы разам з Надзеяй Белахвосцік і гісторыкам-антраполагам Паўлам Церашковічам гаворым пра тое, як «Русский мир» спрабуе зрабіць Беларусь «ужо сваёй» — і чаму крытычнае мысленне здольнае разбурыць нават самую вынослівую прапаганду.
Пра тое, хто і навошта прыдумаў гэтую канцэпцыю. Пра «рускія дамы», што ў аномальнай колькасці з'яўляліся там, дзе потым пачыналася акупацыя, — і якую ролю яны адыгралі ў Крыме і на Данбасе. Пра ідэолага Цімафея Сяргейцава і яго план для Украіны — і ці існуе аналагічны сцэнар для Беларусі.
І пра галоўнае: чаму беларусы — гэта еўрапейская нацыя не па мове, а па паводзінах, і чаму адказ на «Русский мир» павінен быць асіметрычным — не спрэчкай з Крамлём, а ўмацаваннем уласнай ідэнтычнасці. Каб абараніцца ад «рускага міра», трэба быць беларусам. https://youtu.be/vnD7uUTyzV4?si=xGe1GbfMxMI4LIOu
YouTube Как Кремль готовит почву в Беларуси: скрытые механизмы «Русского мира» Вариант 2: Динамичный и кликабельный (с акцентом на вопросы) Как защитить Беларусь от поглощения «Русским миром»? Сегодня в гостях — известный историк Павел Терешкович. Мы открыто говорим о том, о чём молчат государственные СМИ. В этом выпуске:…
Post #5586 15
Вырашыў спраўдзіць, што сёння з Венесуэлай — пасля 3 студзеня, калі Дональд Трамп абвясціў пра захоп Нікаласа Мадура разам з жонкай Сіліяй Флорэс.
Звонку гэта можа выглядаць як пералом на карысць дэмакратычнага лагера: Мадура зрынулі, частку палітзняволеных выпусцілі, Марыя Карына Мачадо яшчэ ў 2025 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру, а значная частка венесуэльскай дыяспары за мяжой вітала падзеі. Але чым далей, тым больш гэта нагадвае проста персанальную змену кіраўніка Венесуэлы пры захаванні нязменнай чавісцкай дзяржаўнай машыны — на фоне рэзкага росту каштоўнасці венесуэльскай нафты для ЗША і заходніх кампаній.
Судзебная працэдура ў ЗША супраць Мадура працягваецца з 5 студзеня, але ў публічнай павестцы яна ўжо менш прыкметная, чым у першыя дні пасля захопу. Быў нават асобны юрыдычны эпізод з аплатай яго адваката: спачатку праз санкцыі ўрад Венесуэлы не мог аплаціць абарону, а пасля ЗША адступілі і змянілі санкцыйны рэжым, каб такі плацеж стаў магчымым.
У самой Венесуэле да прысягі як часовая прэзідэнтка 5 студзеня была прыведзеная Дэльсі Радрыгес — віцэ-прэзідэнтка пры Мадура і чалавек з той жа ўладнай сістэмы. Асноўныя структуры чавізму збольшага засталіся на месцы, а пра прызначэнне свабодных выбараў гаворка не ідзецца, нават няма „дарожнай карты” для такога кірунка.
Палітзняволеных сапраўды пачалі выпускаць, але карціна застаецца супярэчлівай: частка людзей застаецца за кратамі, частка вызваленняў можа быць не поўнай свабодай, а пераходам да іншых абмежавальных мер кшталту беларускай «хатняй хіміі», і закон аб амністыі мае выняткі, якія дазваляюць працягваць пераслед часткі апанентаў. Прыкмет таго, што рэпрэсіўны апарат сістэмна дэмантаваны, пакуль няма.
Чаму ж тады вакол Венесуэлы стала цішэй? Магчыма, таму, што на фоне амерыкана-ізраільскай вайны супраць Ірана і абмежаваных паставак праз Армузскі праліў венесуэльская нафта раптам стала стратэгічна значна больш каштоўнай як альтэрнатыва Персідскаму заліву.
Сённяшні артыкул у The New York Times паведамляе, што свет хутка расходуе запасы нафты і паліва, амерыканскія дзяржаўныя рэзервы набліжаюцца да найніжэйшага ўзроўню з 1983 года, а рынак застаецца ўразлівым, пакуль пастаўкі праз Армуз абмежаваныя. У такой сітуацыі Венесуэла становіцца больш важнай як крыніца нафты па-за Персідскім залівам.
Але з пункту гледжання заходняга нафтавага бізнесу пакуль бачны перадусім рост доступу, экспарту і камерцыйнай прывабнасці, а не даказаная стабільная прыбытковасць здабычы нафты ў Венесуэле. Таму ІМХО: Венесуэла пасля выкраданя Мадура стала больш карыснай як энергетычны рэсурс, але гэта пакуль не азначае ні руха да дэмакратызацыі, ні сістэмнага спынення рэпрэсій, ні нават прывабнасці інвестыцый у нафтаздабычу ў гэтай краіне.
https://www.nytimes.com/2026/06/12/business/energy-environment/iran-war-oil-reserves.html
Nytimes The World Is Draining Oil Reserves, Raising Pressure for a Peace Deal The amount of oil and fuel stored by businesses and governments has fallen sharply since the start of the U.S.-Israeli war against Iran.
Post #5585 17
Паводле медыяаналітыка Паўлюка Быкоўскага, галоўная мэта такіх акаўнтаў — стварыць уражанне, што праўладныя і прарасейскія погляды нібыта падтрымлівае большасць. Эксперт адзначае, што такія кампаніі могуць дэмаралізаваць карыстальнікаў і ўплываць на грамадскія настроі. https://www.svaboda.org/a/33776605.html
Радыё Свабода Мёртвыя душы. Як працуюць «боты» ў Threads Ня кожны акаўнт у сацыяльных сетках мае жывога гаспадара, што не замінае такім профілям актыўна ўдзельнічаць у дыскусіях. Асабліва на палітычныя тэмы. Расказваем, як гэта адбываецца.
Post #5584 18
Грамадская думка легітымізуе ўладу праз зваротную сувязь паміж грамадствам і ёю. Дэмакратыя мае рэальную сувязь (выбары, свабодныя СМІ, пратэст).
А вось аўтарытарны рэжым легітымнасці праз выбары атрымаць не можа — таму зваротную сувязь сімулюе.
Перадача «В понедельник дойдет до Лукашенко», дзе карэспандэнты БТ «правяраюць» вірусныя скаргі з сацсетак і вырашаюць, дзе «крык аб дапамозе», а дзе «фэйк» і «хайп», — гэта тэлевізійны пратэз на месцы ампутаванай публічнай сферы: фармальная форма дыялогу захаваная («заяўніку даюць слова»), але забраная сутнасць (вынік вызначаны загадзя, заянік падаецца як недастойны для спачування, тыя, на каго скардзіліся — апраўданыя). https://belsat.eu/93355114/tiktok-imia-lukashenki
belsat.eu Перадача «імя Лукашэнкі»: навошта дзяржтэлеканал узяўся разбіраць скаргі ў TikTok На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» выйшла першая перадача, у назве якой згадваецца імя Аляксандра Лукашэнкі. Працаўнікі імітуюць бурлівую дзейнасць, пераязджаюць з гораду ў горад....
Post #5583 15
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna... з Паўлюком» мы разам з Nadzeya Belahvostik і эканамістам Uladzimir Kavalkin гаворым пра тое, чаму "сацыяльная дзяржава" Лукашэнкі — гэта не падарунак, а рахунак, які мы аплачваем тройчы: грашыма, цэнамі і падаткамі.
Пра тое, як дыктатар нібыта з уласнай кішэні выцягвае грошы на школу, бальніцу, дотацыю на камунальныя плацяжы, тады як насамрэч ён проста пераразмяркоўвае тое, што ўжо забраў у нас.
Пра трыяду эмацыйных гачкоў, на якіх трымаецца ўвесь патэрналісцкі наратыў: віна (вы недаплачваеце), удзячнасць (будзьце ўдзячныя за тое, што вам далі) і страх (без гэтай улады ўсё разваліцца). І пра тое, чаму гэты камплект уплыву працуе нават на тых, хто даўно з'ехаў.
Пра дзяржаву ў ролі бацькі і грамадзяніна ў ролі дзіцяці — бо для патэрналізму, як у танцы, патрэбныя двое: фігура бацькі і недзеяздольны інфант. І пра тое, чаму беларусы, апынуўшыся ў Польшчы, не заўжды гатовыя самі запісацца да ўрача, выбраць школу, узяць адказнасць — і пачынаюць шукаць новага бацьку ўжо ў эміграцыі.
Пра тое, чаму ў еўрапейскім горадзе цэнтр — гэта рынак, дзе ідзе жыццё, а ў пострадзянскім — плошча, дзе ідуць парады. І чаму ў Беларусі няма "грамадскай прасторы" — ёсць толькі дзяржаўная.
І пра самае практычнае: формулу "пяць разоў дзе" ("перафразуючы бізнес-тэхніку 5 Whys"), якую Кавалкін прапануе як практычны інструмент крытычнага мыслення. Калі ўлада кажа "я вам пабудаваў" — задайце пяць разоў пытанне, адкуль узяліся грошы. Вы дакладна дойдзеце да ўласнага кашалька. https://youtu.be/wkcwg_XCxnY?si=-DMFfwHugBJAAQG5
Post #5582 16
У выпуску падкаста Media IQ «BezNadzejna... з Паўлюком» мы разам з Надзеяй Белахвосцік і філосафам, метадолагам Уладзіміра Мацкевічам гаворым пра тое, чаму прапаганда прагне нас усіх сінхранізаваць — і чаму гэтая сінхранізацыя прынцыпова недасяжная.
Пра тое, як памяць не захоўвае, а штораз перазапісвае сябе — з новымі скажэннямі. І як дзяржаўная машына гэтым карыстаецца: падмяняе адны ўстаноўкі другімі, упэўненая, што грамадства не заўважыць.
Пра дзяржаўны апарат у ролі «бацькі, які лепей ведае» — і пра тое, чаму гэтая мадэль выхоўвае не грамадзян, а дзяцей, не гатовых да ўласнага будучага.
Пра тое, у якую Беларусь мы ўвогуле хочам вярнуцца — бо вярнуцца ў тую, з якой мы выйшлі, немагчыма. І пра тое, чаму любыя планы аб будучыні трэба будаваць з папраўкай на формулу філосафа і доктара сакральнай тэалогіі Ірыны Дубянецкай, якую Мацкевіч цытуе як сваю любімую: усё здзейсніцца — але толькі не так. https://youtu.be/SQeJ36M4uGs?si=lHBAUIta8KtRCArP
YouTube Иллюзия стабильности: почему будущее всегда будет «не таким» В новом выпуске подкаста «Безнадзейна з Паўлюком» — разговор с Владимиром Мацкевичем, философом, методологом и политзаключённым. Говорим о том, как работает пропаганда на уровне мышления — не только через факты, но через смыслы, память и восприятие реальности.…
Post #5581 19
Post #5580 15
Цытата: «„Люстэрка“ высветліла, што ўжо пасля знікнення ад імені Мельнікавай былі заключаныя некалькі ўгодаў з нерухомасцю ў сталіцы».

І што новага мы даведаліся?

Мы ўсё яшчэ не ведаем, што здарылася з Мельнікавай і дзе яна знаходзіцца. Пераканаўчых публічных доказаў яе асабістай прысутнасці ў Мінску па-ранейшаму няма.

6 красавіка СМІ са спасылкай на «Зеркало» апісваюць новыя здзелкі з нерухомасцю, аформленыя на яе імя або ад яе імя. Гэта важная інфармацыя. Але гэта ўсё яшчэ не тое самае, што прамы доказ таго, што Мельнікава сама была ў Мінску, сама ўдзельнічала ў афармленні і сама падпісвала дакументы.

«Зеркало» піша: «„Люстэрка“ даведалася пра ўгоды з афіцыйных дакументаў, якія ёсць у распараджэнні рэдакцыі. Мы праверылі іх сапраўднасць, аднак не публікуем з меркаванняў бяспекі». Але з гэтай заявы не вынікае, што дакументы пацвярджаюць яе асабістую прысутнасць пры заключэнні здзелак.

Такім чынам у публічным полі нічога прынцыпова не змянілася. Таму галоўнае пытанне застаецца ранейшым: што мы сапраўды ведаем дакладна? https://news.zerkalo.io/economics/124436.html
Зеркало Пропавшая с 150 тысячами долларов Мельникова уже после исчезновения купила две квартиры в Минске. Вот что узнало «Зеркало» Цена недвижимости — около полумиллиона долларов.
Post #5579 12
Older posts →

About this channel

How can I read @paulyuknews without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Paulyuknews@: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Paulyuknews@ have?
Paulyuknews@ (@paulyuknews) has 46 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Paulyuknews@ know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →