https://music.yandex.ru/album/9278408/track/60191406?utm_medium=copy_link&ref_id=2e7e98c9-b1a6-4e0e-a98f-c41e17bc48b2
Здымай сядло,
Гасі святло.
Па плечы снегу намяло.
Ці то ня снег,
Ці проста час
Змяняе свет,
Змяняе нас.
Растуць дамы
Пасля дажджу.
Будуем мы
Сваю мяжу.
Будуем мы
Магутны мур,
Каб там схаваць
Сваю душу.
Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя.
У светлым сне
Ці ў цёмных днях
Сказалі мне,
Што ты - мая.
Ніхто нічый.
Усе свае.
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам
Сабе бальзам
На раны лье начной парой.
І мы глядзім
Бязглузды фільм,
Дзе кожны - сам сабе герой.
Было і ёсць.
І наша злосць,
Нібыта ў глытках нашых косць.
Над намі страх,
Нібыта сцяг.
І мы жывем, нібы ў гасьцях.
Збірай сяброў,
Запальвай газ.
Усё стагодзьдзе - дэкаданс.
Здымай сядло,
Гасі святло.
Па плечы снегу намяло.
Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя
#нрм
#лёгкия
#вольский
#рефлексия_отношений
Post #536
120