Quizlet
Мэта: Азнаёміцца, замацаваць і праверыць веды з дапамогай розных інтэрактыўных рэжымаў.
Інструкцыя:
1. Знайсці набор
🔸Што зрабіць: Перайсці па спасылцы ў кожным паведамленні (сіні тэкст “націснуўшы сюды”)
🔸Як зрабіць: Устанавіце Quizlet на свой тэлефон, а пасля проста націсніце на сіні тэкст у паведамленнях гэтага чата.
2. Выбраць рэжым вучэння
На старонцы набору ўбачыце некалькі кнопак. Асноўныя:
🗂 Карткі (Flashcards): Класічны рэжым. Націскайце на картку, каб перавярнуць. Карысна для першага знаёмства.
👂 Вучыць (Learn): Інтэлектуальны рэжым, дзе Quizlet дае заданні і правярае адказы. Дапамагае сур'ёзна замацаваць.
🧪 Тэст (Test): Quizlet аўтаматычна стварае тэст з рознымі тыпамі пытанняў.
📌 Некаторыя рэжымы толькі ў платным доступе, але вам будзе дастаткова і таго, што ёсць у бясплатнай версіі.
🗞Галоўная парада: Не проста "пераглядайце" карткі, а актыўна спрабуйце ўспамінаць адказ, перш чым перавярнуць ці паглядзець падказку. Менавіта актыўнае ўспамінанне будуе моцныя нейронавыя сувязі.
Post #416
240
- ❤ 17
- 🔥 3
- 👍 2
- 👏 1