TGViewer
Pakoj 202 Pakoj 202 @pakoj_202 · 317 subscribers
Post #454 1.01K
«Сабака брэша», а ты слухай

Што насамрэч спрабуе сказаць сабака, калі адварочвае галаву?
Чаму ён раптам пачынае нюхаць зямлю?
Што азначае вілянне хвастом?
І чаму рыканне не варта забараняць?

Гэта будзе першая лекцыя пра сабачую камунікацыю.

Пачнем з самага галоўнага: навучымся заўважаць тое, што сабака кажа нам сваім целам, рухамі і паводзінамі. Пагаворым пра найбольш распаўсюджаныя сігналы, стрэс і ўзбуджэнне, запрашэнне да ўзаемадзеяння, спробы пазбегнуць канфлікту і тое, як сабакі «дамаўляюцца» паміж сабой. А галоўнае, будзем вучыцца глядзець не на адзін асобны сігнал, а на ўсю размову.

На лекцыі будуць рэальныя прыклады, пытанні для абмеркавання і невялікія заданні, каб паспрабаваць самастойна «перакласці» сабачую мову.

Бо сабака не проста брэша.
Ён нешта нам кажа.
А ці ўмеем мы слухаць?

Лекцыю правядзе Марына Лiпень, біхевiарыстка і сабачы трэнер.

24/09, 18:00
pakoj_202, Nowowiejskiego 46
free donation
  • 🤩 9
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 👎 1
  • 🔥 1
  • 🙉 1
More from @pakoj_202
  1. Oct 10, 202612 кастрычніка а 18:30 Павел Севярынец прэзентуе свае кнігі ў Pakoj_202 У праграме прэзент…
  2. Oct 3, 2026POP-UP JESIEŃ🌾😮‍💨 Пока не выпал снег, продолжаем выбираться на улицы города с нанотеатр…
  3. Sep 25, 2026У нядзелю глядзім „Дачкі дансінгу” (2015) Агнешкі Смачынскай — кічавы хорар-мюзікл пра рус…
  4. Sep 24, 2026* Увага Прыходзьце з сабакам, толькі калі ўпэўнены, што ён паладзіць з іншымі сабакамі 🐶�…
  5. Sep 23, 2026Post #457
  6. Sep 18, 202626 верасня а 16:00 запрашаем у Pakoj_202 на прэзентацыю кнігі Міхаіла Волчака «Сацыятэхнік…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →