Частка 1.
Два разы ў тыгодню мая цяперашняя праца адбываецца з офісу, да якога я еду каля сарака мінутаў за рулём. Над ранкам пакрысе абуджаючыся і зяваючы ва ўвесь рот, а ў вечары – слухаючы нешта на ютубе. З-за гэтага чарговага выпуску белсатаўскага двубоя я пераблытаў педалі і амаль што не ўехаў у зад навенькага, хіба што наўпрост з салону КІА. Было ад чаго. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка прамаўляў пра адзінства апазыцыі. Я спыніўся, выслухаў яшчэ раз, апасля даехаў да найбліжшай аромы, абы прыпаркаваць уласны дрындулет і засесьці за ноўт, каб напісаць тое, што вы зараз чытете.
Мушу трошачкі патлумачыцца наконт майго асабістага стаўлення да персоны Франака Вячоркі. Праз два гады я буду мець 50 гадоў. Мая праца – гэта людзі і сталыя вербальныя зносіны з імі. Яны маюць розны узрост, пол, паходзяць з самых розных прафесійных абшараў, маюць розны досвед, розны памер даходу, а так сама розныя, не заўсёды вельмі прывабныя слабасці і сільнасці што да таго, як і на што гэты даход выдаткаваць. Часам мае кліенты не спецыяльна, але не на жарт мяне палохаюць. З вялікай нацяжкай мяне можна назваць крызісным псіхолагам.
Я не без падставаў лічу псіхатып Франака Вячоркі вельмі і вельмі набліжанным да псіхатыпу другога вядомага ўсім беларусам чалавека – Алексндра Лукашэнкі.
Мяркую, што калі-небудзь хтосці з прафісійных клінічных псіхіатараў прыйдзе да тых самых высноваў у рамкай сваёй навуковай дзейнасці.
Супольные рысы з лукой у Франака маюцца і нават яскравыя. Безумоўна вельмі цяжкае, траўматычнае дзяцінства. З рознае нагоды, але ж. З першых год дзяцінства і да падлетка над лукой здзекваліся з-за адсутнасці бацькі, клічучы байструком. Сумняваюся, ці былі бацька(вечна адсутны і пагружаны ў палітыку) ці дзед Франака для яго ўзорам мужчынскай ролі паводзінаў дзеля станаўлення ўласнай асабовсці, але напэўна вядома, што Франак у свой час праглынуў здзекаў і атрымаў грымакоў па карку не меньш за луку. І дакладна з тае самай прычыны – з-за быцця не такім, як усе, прычым ва ў абодвух прыпадках гэты харрасмент працягваўся да досыць сталага ўзросту. Гэта стала вытокам да дыагназа лукі – мазаічная псіхапатыя.
Не ведаю, ці канкрэтна гэта было б прычынай у кейсе Франака, але розныя публічныя і непублічныя крыніцы незалежна сцвярджаюць у захаванні Вячоркі малодшага такія рысы характару як бессардэчнасць у адносінах, адсутнасць да ўсялякай эмпатыіі і зніжаная здольнасць да суперажывання, татальная няздольнасць да шчырага прызнання да памылак альбо да шкоды, якую зрабіў іншым людзям і ўвогуле абсалютная няздольнасць да прызнання ўласнай, нават відавочнай усім віны разам з імкненнем перакласці яе на каго заўгодна. Да гэтага трэба далічыць паталагічную ілжывасць, эгацэнтрычнасць і павярхоўнасць эмацыйных рэакцый. Вышэй пералічаныя “здольнасці” з’яўляюцца класічнымі сімптомамі псіхапатыіі пры наяўнасці траўматычнага досведу. Ад сябе дадам, што як і лука, Франак натуральна верыць ва ўласную хлусню, нават калі хлусіць выпала 10 хвілін таму. Такія ж самыя зацыкленнасць на ўласнай асобе і трактавання людзкога наваколля як супольнасць ніжйшых істотаў, амаль што дзіцячая баязлівасць фізічнага уздзеяння - страх атрымаць па зубах, плюс шэкспіраўскі папулізм і гатоўнасць паабяцаць (схлусіць) усё, што заўгодна дзеля атрымання пажаданага. Памятаеце знакамітае ПАПЯЦЬСОТ? Узрадуйцеся, людцы! Ужо ў некалькіх інтэрв’ю Франак ствярджаў, што беларусы павінны атрымоўваць па 2-3 тысячы даляроў і ці заробленыя яны, ці не – гэта не істотна.
Зараз амаль што даслоўная цытата Франака з успамінанага“двубоя”, але найперш невялічкая рэклама. Жартую. Аніякай рэкламы тутака ня будзе – проста допіс усё ж такі трэба падзяліць на две часткі. Не пераключайцеся. Я заказаў сабе чаврговую каву і буду пісаць, пакуль не надакучыць.
Post #232
638