TGViewer
Новы Час Новы Час @novychas · 1.74K subscribers
Post #54174 268
Ілья Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), даў эксклюзіўны каментар "Новаму Часу":

"Я расчараваны сённяшнім працэсам. Я лічу, што пацярпелым ад гэтага злачынства не далі магчымасці паўнавартасна ўдзельнічаць у сённяшнім пасяджэнні. І гэта вялікі недагляд.

Бо мэта гэтага працэсу — не толькі ўстанавіць віну падазраванага, у дадзеным выпадку Гараўскага. Існуюць таксама працэсуальныя правы і падсуднага, і пацярпелых, якія тут выступаюць як істцы. Яны таксама маюць права на справядлівае судовае разбіральніцтва, доступ да правасуддзя і эфектыўнае пакрыццё шкоды.

Удзел у працэсе ў пэўнай ступені гарантуе гэтыя працэсуальныя правы. І адмова даць ім слова, на мой погляд, парушае іх працэсуальныя правы.

У іх не было магчымасці расказаць, як яны працягваюць пакутаваць праз гвалтоўнае знікненне сваіх родных. Яны не маглі расказаць, як патрабавалі інфармацыі, дамагаліся адказаў на пытанні: дзе іх родныя, што з імі адбылося".
  • 👍 6
  • 💔 4
  • 😢 1
  • 😭 1
More from @novychas
  1. Sep 25, 2026📌Хронікі рэпрэсій: ◾️ Новая форма пераследу студэнтаў ЕГУ — падпіска аб нявыездзе. ◾️ 27-…
  2. Sep 25, 2026Украіна атрымала дакументы аб падрыхтоўцы Расіі да атак на энергетыку зімой 👉 НЧ Міністр…
  3. Sep 25, 2026«Баяцца — значыць паважаюць»: амерыканскія авансы прыводзяць да росту нахабства рэжыму 👉…
  4. Sep 24, 2026📌Хронікі рэпрэсій: ◾️ 15 чалавек памілавалі. Імёны пакуль не называюцца. ◾️ Алесь Здараве…
  5. Sep 24, 2026Зяленскі: нам патрэбны мір да таго, як рашэнні на полі бою будзе прымаць штучны інтэлект �…
  6. Sep 23, 2026📌Хронікі рэпрэсій: ◾️ Кубракоў прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы аператыўна-сітуацыйных шта…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →