Суд над Юрыем Гараўскім у Швейцарыі завершаны на сёння.
Пракурор лічыць, што за аснову варта ўзяць паказанні Гараўскага, дадзеныя ім у 2021 годзе ў пракуратуры. Паводле яго, падчас працэсу ў 2023 годзе было дапушчана шмат памылак у перакладзе.
Абарона сцвярджае, што тэрмін даўніны па справе скончыўся і апраўдальны прысуд суда першай інстанцыі павінен застацца ў сіле. Праваабаронцы, з якімі размаўляла наша карэспандэнтка, з гэтым не згодныя: паводле іх, тэрмін даўніны па такім злачынстве можа складаць да 15 гадоў.
Гараўскі адмовіўся ад апошняга слова.
Рашэнне суда абяцаюць апублікаваць на афіцыйнай старонцы да сярэдзіны кастрычніка.
👉Падрабязнасці працэсу
Без VPN
Post #54173
274
Новы Час Суддзя запытаўся ў Юрыя Гараўскага, хто замовіў САХРу гэтыя знікненні. Гараўскі адказаў: — Нам пра гэта сказаў Паўлічэнка (Дзмітрый Паўлічэнка — былы камандзір САХРу. — рэд.), Паўлічэнку пра гэта сказаў Сівакоў (Юрый Сівакоў — былы міністр унутраных спраў…
- 👀 7
- 😱 3
- 👍 1
- 💔 1