TGViewer
Новая Беларусь в Литве Новая Беларусь в Литве @newbelarusinlt · 741 subscribers
Post #2903 447

Forwarded from Dapamoga

Анджэй Пачобут па-ранейшаму застаецца за кратамі.

Сёння стала вядома, што Анджэй Пачобут, як і Мікалай Статкевіч, адмовіўся пісаць ліст на памілаванне Аляксандру Лукашэнку. Менавіта таму ён не ўвайшоў у спіс дэпартаваных палітвязняў, якія сёння выйшлі на волю.

Гэта выбар годнасці. Выбар не гандляваць сумленнем і праўдай нават цаной уласнай свабоды.

Мы не маем права забывацца пра тых, хто застаецца ў зняволенні не таму, што пра іх забыліся, а таму, што яны не здрадзілі сабе.

📣 Давайце заўтра, на традыцыйнай нядзельнай акцыі, успомнім пра Анджэя Пачобута.

📣 Давайце ўголас патрабаваць яго неадкладнага вызвалення.

📣 Давайце быць яго голасам там, дзе яго спрабуюць прымусіць маўчаць.

🕊 Свабоду Анджэю Пачобуту.
🕊 Свабоду Мікалаю Статкевічу.
🕊 Свабоду ўсім палітвязням.

Мы трымаем строй. Мы не адступаем.

Нядзеля, 14 снежня 2025
🕛 12:00
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі (Vinco Kudirkos aikštė)
  • 🔥 3
  • ❤ 2
More from @newbelarusinlt
  1. May 28, 2026🩷🥣 PINK SOUP FEST УЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ! 🥣🩷 Ужо ў гэтыя выходныя Вільня ператворыцца ў…
  2. Mar 26, 2026Дзякуй за відэа, Daniel Anohin 🤍💔🤍 Не забудземся, не прабачым! Жыве Беларусь!
  3. Mar 18, 2026🤍❤️🤍МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ🤍❤️🤍 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзнач…
  4. Feb 11, 2026✨🇱🇹ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ🇱🇹✨ У панядзелак 16 лютага запрашаем далучыцца д…
  5. Jan 28, 2026МІТЫНГ ПАМЯЦІ ЗАГІНУЛЫХ ВА ЎКРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ У панядзелак, 2 лютага, а 18:30 мы, беларусы…
  6. Jan 22, 202622 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →