TGViewer
Новая Беларусь в Литве Новая Беларусь в Литве @newbelarusinlt · 743 subscribers
Post #2901 347

Forwarded from Dapamoga

🎅✨ ТАЕМНЫ САНТА Ў БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ

Хочаш крыху чараўніцтва перад святамі? Запрашаем далучыцца да нашага Таемнага Санты — цёплай і вясёлай традыцыі абмену падарункамі!

📌 Як удзельнічаць?

Каб стаць удзельнікам, трэба:

1. Запоўніць форму https://forms.gle/CAokL75dsw3rQxxw7
Укажы свой кантакт у Telegram і некалькі слоў пра сябе — што любіш, што цябе натхняе, якія дробязі робяць цябе шчаслівым. Гэта дапаможа твайму Таемнаму Санту выбраць ідэальны падарунак.

⏰ Форма дзейнічае да 12:00 пятніцы 12 снежня!

2. Увечары 12 снежня кожны ўдзельнік атрымае:
• свой індывідуальны нумар
• нумар чалавека, якому трэба падрыхтаваць падарунак
• кароткую інфармацыю пра яго інтарэсы

🎄 Абмен падарункамі адбудзецца ў cуботу 20 снежня а 18:00 у Беларускім Замку

💸 Абмежаванне па кошце — 25 еўра.

Далучайцеся! Няхай гэтая зіма будзе цёплай, светлай і поўнай маленькіх цудаў ✨🎁

🗓 Субота 20 снежня
🕐 18:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10
  • 👍 3
More from @newbelarusinlt
  1. May 28, 2026🩷🥣 PINK SOUP FEST УЖО НА ГЭТЫХ ВЫХОДНЫХ! 🥣🩷 Ужо ў гэтыя выходныя Вільня ператворыцца ў…
  2. Mar 26, 2026Дзякуй за відэа, Daniel Anohin 🤍💔🤍 Не забудземся, не прабачым! Жыве Беларусь!
  3. Mar 18, 2026🤍❤️🤍МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЛЬНІ🤍❤️🤍 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзнач…
  4. Feb 11, 2026✨🇱🇹ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ🇱🇹✨ У панядзелак 16 лютага запрашаем далучыцца д…
  5. Jan 28, 2026МІТЫНГ ПАМЯЦІ ЗАГІНУЛЫХ ВА ЎКРАІНЕ БЕЛАРУСАЎ У панядзелак, 2 лютага, а 18:30 мы, беларусы…
  6. Jan 22, 202622 студзеня (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →