Post #1428
298
СЬМЕЛАСЬЦЬ САМУРАЯ. Чарговая клятва Лукашэнкі ў вернасьці Крамлю (у якой ён назваў сябе «суагрэсарам» — што, увогуле, слушна: менавіта ён суагрэсар, а не беларускі народ), утрымлівае адзін хітры нюанс.
«Чего бы мне ни стоило это заявление (на Западе сейчас начнут это все перемывать), мы будем с нашим братским народом, строя наше единое экономическое, политическое и прочее пространство, — сказаў ён. —- Я это оцениваю как наше общее отечество, от Бреста до Владивостока».
Заява сапраўды яму можа нечага каштаваць і выкліаць незадавальненьне, але зусім ня з боку «Захаду».
Той, хто вырас у СССР, памятае, што ў савецкіх газэтах навіны з розных куткоў «общего отечества» часта зьмяшчаліся пад рубрыкай «От Бреста до Курил».
Ні да якога не «до Владивостока», а менавіта да Курылаў — выспаў, паўднёвая частка якіх у 1945 годзе перайшла ад Японіі да СССР. Юрысдыкцыя над імі Маквы ніколі ня была прызнаная Токіё. З гэтай прычыны мірная дамова па выніках Другой сусьветнай вайны паміж Японіяй і Расеяй, якая лічыць сябе правапераемніцай СССР, не падпісаная да сёньня.
Нядаўняе (у жніўні) наведваньне Пуціным выспы Ітуруп (японцы называюць яе Эторофу) мела вынікам грандыёзны дыпляматычны скандал: прэм’ер Японіі зрабіла рэзкую заяву, МЗС выклікаў для гутаркі расейскага амбасадара.
Рэакцыя Масквы не прымусіла сябе чакаць: МЗС РФ, у сваю чаргу, выклікаў японскага амбасадара Акіру Мута. Што праўда, дыплямат вытрымаў паўзу і ня ў той самы дзень ушанаваў візытам расейскае зьнешнепалітычнае ведамства. МЗС РФ выказаў «рашучы пратэст», а яго кіраўнік Лаўроў увогуле заявіў, што Японія «перайшла мяжу прыстойнасьці».
Ня ведаю, як наконт межаў прыстойнасьці, але, па факце, Курылы Лукашэнка пакінуў па-за межамі «отечества».
І шматвэктарна, і па-самурайску сьмела.
Ня выключана, што Мута-сан ужо даслаў у Токіё шыфраграму з паведамленьнем пра рэзкі разварот у ацэнцы праблемы спрэчных тэрыторыяў бліжэйшым саюзьнікам Масквы. Інфармацыя, дастойная ўвагі нават не прэм’ера — імпэратара.
Так што — і дальнабачна таксама.
Хаця вось наконт апошняга варта нагадаць Аляксандру Рыгоравічу (калі ён на нешта спадзяецца ў выпадку "няштатнай сытуцыі"), што Японія застаецца краінай-рэкардсмэнкай па адмове ў прадстаўленьні палітычнага прытулку (98,5% адмоваў).