TGViewer
МотолькоПомоги МотолькоПомоги @motolkohelp · 22.9K subscribers
Post #30056 52.5K
❤️ Беларусы Літвы! Вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах! Давайце разам нагадаем пра сябе!

11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая таксама тэма Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і роля нашай краіны ў агульнай бяспецы.

У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра той татальны ціск, пад якім жывуць беларусы ўнутры Беларусі, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысячаў беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому.

І таксама пра тое, што мы не здаліся, пра тое, што мы не змірыліся з несправядлівасцю, што мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна.

Беларусы ў Беларусі вымушаныя маўчаць, але мы можам прамаўляць за нас усіх. Мы маем наш герб і наш сцяг. Давайце вывесім сцягі са сваіх вокнаў і балконаў у Вільні, Коўна і іншых гарадах. Вывешвайце сцягі ў даступных грамадскіх месцах: на мастах, парапетах, на вокнах і дзвярах беларускіх кавярняў і офісаў арганізацый.

Мы нагадаем заходнім палітыкам пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі.

Сцягі можна здабыць тут:

• A2 Print&Photo — ад беларусаў беларусам
@high_quality16, шые самастойна
• Шыццё ад Бабулі Ганны
• Бірулькі, магніты, кулоны пад заказ
• akabaltic.lt
• flagmanas.lt
• brandus.lt
• koalaprint.lt

Навіна на сайце

@motolkohelp
  • ❤ 752
  • 👍 171
  • 🤣 29
  • 👎 13
  • 🤬 2
More from @motolkohelp
  1. Feb 5, 2025Пояснение к последнему сообщению: после входа в чат сегодня ночью была сделана выгрузка ис…
  2. Feb 5, 2025Чтобы сразу ответить на все сообщения: 1. Вход в чат с ботом произошел по старой ссылке, с…
  3. Feb 5, 2025В результате несанкционированного входа сегодня рано утром был получен доступ к чату с бот…
  4. Feb 4, 2025Повстанцы в ДРК захватили беларусские БПЛА «Беркут» и Су-25, который ремонтировали в Баран…
  5. Jan 28, 2025Госпогранкомитет Беларуси поблагодарил картографический сервис «Беларускага Гаюна» за опер…
  6. Jan 27, 2025Три сбора помощи для беларусов, которые можно закрыть уже сегодня BYSOL ежедневно продолжа…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →