TGViewer
MOST MOST @mostmediaio · 5.74K subscribers
Post #12585 2K
Сумесны матэрыял MOST Media і Hrodna.life заняў трэцяе месца на журналісцкім конкурсе «Вольнае слова-26». Тэкст Руслана Кулевіча і Аляксея Шоты „Страцілі ўсё, акрамя жыцця“. 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — цяпер ён па крупінках аднаўляе гісторыю сям’і адзначылі ў намінацыі «Інфармацыйны жанр».

Гісторыю Эндру Стэмпнеўскага, унука прэзідэнта Гродна журналісты запісалі ў чэрвені 2025 года. Яна стала апошняй гісторыяй у кнізе Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна».

Эндрю Стэмпнеўскага вывезлі з Гродна немаўляткам у 1940 годзе. Каб выратаваць сына ад савецкіх рэпрэсій, маці схавала яго ў чамадане і дала снатворнае, каб дзіця не закрычала ў дарозе. Пазней сям’я апынулася ў ссылцы, сустрэла армію Андэрса і разам з ёй праз Іран і Палестыну дабралася да Еўропы. Большую частку свайго жыцця Стэмпнеўскі пражыў у ЗША.

— Мне не хапала такой кропкі. А гэтая гісторыя стала прыгожым заканчэннем. Як быццам я павінен быў дачакацца гэтага чалавека. Ён дагэтуль марыць убачыць Гродна. Яго гісторыя і наогул гісторыі многіх рэпатрыянтаў чымсьці падобныя да нашых. Яны чакалі шмат гадоў, каб атрымаць магчымасць прыехаць у Гродна і паглядзець на свой дом», — успамінае Руслан Кулевіч.

Вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу «Вольнае слова» абвясцілі ў Вільні 18 верасня. Конкурс праводзіцца для ўдасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і падтрымкі таленавітых журналістаў.

На фота галоўны рэдактар MOST Media Руслан Кулевіч.
  • 🔥 31
  • ❤ 15
  • 👍 9
  • 😁 1
More from @mostmediaio
  1. Sep 20, 2026На этой неделе на MOST вышло много полезных материалов. Вы могли случайно их пропустить, п…
  2. Sep 20, 2026Что случилось в Польше на этой неделе? Премьер-министр Дональд Туск сообщил в Сейме, что Р…
  3. Sep 18, 2026Недавно в Беларуси разгорелась громкая дискуссия об отношении к пациенткам, которые теряют…
  4. Sep 18, 2026Эмигранты в Польше рассказали, как готовятся к возможной опасности. Кто-то складывает трев…
  5. Sep 18, 2026Спросили беларусские семейные пары, которые живут в Польше, о том, как они ведут бюджет и…
  6. Sep 18, 2026В Польше беларуску без ВНЖ хотели уволить, но она доказала, что имеет право работать. Для…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →