TGViewer
Мая Краіна Беларусь Мая Краіна Беларусь @mkbelarus · 14.4K subscribers
Post #49032 1.51K
⚡️Рэжым здзейсніў буйную правакацыю на беларуска-латвійскай мяжы

На гэтым тыдні ўзброеныя і агрэсіўна настроеныя людзі ў масках з боку Беларусі спрабавалі пераправіць у Латвію групу нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі.

Паводле слоў латвійскіх вайскоўцаў, група як мінімум з 20 мігрантаў пад кіраўніцтвам людзей у масках паспрабавала незаконна перасячы беларуска-латвійскую мяжу. Латвійскія вайскоўцы спынілі спробу пераходу.
У латвійскай арміі адзначылі, што ў параўнанні з многімі папярэднімі падобнымі выпадкамі на гэты раз дзеянні мелі асабліва дэманстратыўны і агрэсіўны характар. Людзі, якія суправаджалі мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі латвійскім вайскоўцам, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі мігрантаў у бок тэрыторыі Латвіі.

Праз некалькі гадзін пасля гэтага здарэння людзі ў масках ужо самі праніклі на тэрыторыю Латвіі. Яны пашкодзілі электрычную размеркавальную шафу і скралі камеры назірання.

У гэтым інцыдзенце кідаюцца ў вочы тры аспекты:

- Рэжым фактычна спыніў гібрыдныя атакі супраць Польшчы, затое перанакіраваў іх у бок Літвы і Латвіі. Тым самым робіцца спроба "расцягнуць" саюзнікаў па НАТА, абудзіць іхні нацыянальны эгаізм і прымушаць дамаўляцца з Лукашэнкам паасобку, а не як калектыўны суб’ект.

- Апошнім часам некаторыя беларускія аналітыкі сталі казаць пра "прагматычнае пацяпленне" між Лукашэнкам. На Нашай Ніве нават выйшаў цэлы артыкул на гэтую тэму, маўляў, патрабаванні да Лукашэнкі знізіліся, і зараз ад яго патрабуюць толькі не лезці да суседзяў. Як бачым, не лезці да суседзяў Лукашэнка не можа, і чакаць ад яго спакойных паводзінаў ва ўмовах поўнай геапалітычнай залежнасці ад Расіі - марна.

- Ступень абароны латвійскай мяжы яўна недастатковая. Калі туды змаглі пранікнуць беларускія дыверсанты, змогуць пранікнуць і расійскія. Улады Латвіі, відаць, дагэтуль да канца не разумеюць, што адбываецца ў рэгіёне і да чаго трэба рыхтавацца.
  • 🤬 27
  • ❤ 2
  • ⚡ 2
  • 👍 2
  • 🤯 2
More from @mkbelarus
  1. Oct 9, 2026Здымкі з украінскага FPV-дрона дэманструюць стартавую пазіцыю расійскай "Герані". Рыхтуючы…
  2. Oct 9, 2026Сухаревский живодёр снова на свободе и пытается приобретать домашних животных В беларуских…
  3. Oct 9, 2026Политзаключённые как объект вербовки Сразу два неудобных и по-своему печальных случая раск…
  4. Oct 8, 2026По-русски говорят "До свадьбы заживёт!" А па-беларуску кажуць: "Пакуль жаніцца, усё загаіц…
  5. Oct 8, 2026Но есть и хорошие новости. Российский певец ртом и лизун Байкала "Шаман", он же прославляю…
  6. Oct 8, 2026Беларусь всё больше милитаризуется. Нечаянное фото идеологов показала масштабы "Мы не хоти…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →