5 кастрычніка 1789 — 245 год таму ў Парыжы адбыўся знакаміты Жаночы паход на Версаль. Тысячы парыжанак, абураных коштам хлеба і недахопам ежы, рушылі на Версаль. Хаця ў тыя часы жанчыны былі пазбаўленыя палітычных правоў, марш абураных хатніх гаспадынь вымусіў караля Людовіка XVI і Марыю-Антуанэту пераехаць з Версаля ў Парыж і фактычна паставілі каралеўскую сям'ю пад кантроль рэвалюцыйнай сталіцы.
Гэты момант стаў адным з пераломных у Французскай рэвалюцыі і дзесяцігоддзямі натхняў нованароджаны жыночы рух, паказаўшы, што жанчына можа і павінна быць паўнапраўным суб’ектам палітыкі.
На ілюстрацыі карціна "На Версаль". Невядомы мастак, блізу 1902 г.
❤️🩹 Як адбываўся грандыёзны жаночы марш у Мінску 29 жніўня 2020. Кароткае відэа.
✏️ Чаму Французская рэвалюцыя можа навучыць беларусаў? Аналітычны падкаст.
Post #49018
887

- ❤ 15
- 👍 2