Слаўная дата беларускай гісторыі!
⚔️ 421 год таму адбылася бітва пры Кіркхольме (зараз Саласпілс, Латвія), у якой войскі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам літвіна, ураджэнца Вільні Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над войскамі шведскага караля Карла IX.
Вайсковае майстэрства нашага земляка дазволіла у 1605 годзе атрымаць перамогу значна меншымі сіламі. Прыблізна 3600 ваяроў Рэчы Паспалітай разбілі без малага 11 000 шведаў.
На ілюстрацыі: "Бітва пры Кіркхольме", Мастак Петэр Снаерс. 1620 год.
Глядзіце анімаваную ШІ-рэканструкцыю ад канала Bellum et Historia.
Post #48979
978

- ❤ 21
- 👍 5