TGViewer
Channel Public Channel
Менскі ўрбаністычны

Менскі ўрбаністычны

@minskurban

Канал Менскай урбаністычнай платформы

https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban

Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы

@Miensk_urban_bot
Subscribers
834
Photos
1.2K
Videos
12
Links
579
Recent Posts 4 shown
Post #1835 457
Паесці ў Менску: сэнсы гастранамічнага павароту ў сталіцы

У апошнія гады Менск перажывае свайго кшталту паварот да ежы: пра яе больш пішуць, аб ёй размаўляюць, у гарадской прасторы з’яўляецца больш разнастайных ядальняў. Чым гэта выклікана і што гэта значыць? Дзе тут транслакальны трэнд, а ў чым мясцовая спецыфіка?

Правялі даследаванне — вынікі чытайце ў новым артыкуле.
  • 🔥 9
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 😁 1
  • 😢 1
Post #1826 625
Што змянілася ў беларускім горадабудаўніцтве і архітэктурнай сферы за першую палову 2020-ых?

Беларускія гарады ў 2020-х працягваюць разбудоўвацца і расці. Аднак у працэсах планавання, дызайну і ўласна будаўніцтва адбываюцца змены. Змяняюцца рэферэнсы пры дызайне новых фасадаў, дарожак у парку і дзіцячых пляцовак; тое ж тычыцца матэрыяльнага забеспячэння іх будаўніцтва; у сферы з’яўляюцца новыя прафесіі.

З дапамогай экспертаў і экспертак-інсайдараў у новым артыкуле аналізуем тэндэнцыі ў менскай будаўнічай сферы ў маштабах ад мікрараёнаў да элементаў добраўпарадкавання.

А якія змены ў гарадскім будаўніцтве Менска вы заўважаце апошнія гады? Пішыце ў каментарах👇
  • 🔥 13
  • 🥰 4
  • ❤ 2
  • 😢 2
  • 👍 1
Post #1825 2.04K
«Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»

Гэтае пытанне абмяркоўваем у чацвёртым выпуску падкаста «‎Як тут як там»🚃

Гутарка пра тое, як у Беларусі склаўся крызіс архітэктурнай рэстаўрацыі і што з гэтым можна рабіць. У выпуску спецыяліст_кі па гісторыі архітэктуры, культурнай спадчыне і рэстаўрацыі абмяркоўваюць:

- Чаму ў Беларусі амаль няма ўстойлівых адукацыйных праграм па рэстаўрацыі
- Як сталася, што яскравыя менскія прыклады мадэрнізму 1970-х аднаўляюць «рамонтамі»
- Як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» стварылі яскравыя прыклады беларуская рэстаўрацыі
- Чаму без «жывых супольнасцяў» спадчыны архітэктурная памяць можа проста не дажыць да будучыні

🎧Паслухаць выпуск можна тут

А ці ведаеце вы цікавыя рэстаўрацыйныя праекты ў Беларусі? Пішыце ў каментарах👇
  • 🔥 9
  • 👍 4
  • ❤ 1
  • 🙏 1
Post #1818 655
Насустрач пластыку: як Менск пазбаўляўся адных шыльдаў і абрастаў іншымі

Вобраз Менска як горада з савецкай паштоўкі, і без таго крохкі, разбураецца яшчэ лягчэй, калі звярнуць увагу на шыльды і вонкавую рэкламу ў ім.

Гэта той аспект гарадской прасторы, дзе гісторыя, асабліва савецкі яе перыяд, была грунтоўна дэмантаваная ў літаральным сэнсе. Праўда, разнастайнасць і дэрэгуляцыя, якія прыйшлі на змену стандартам, не заўсёды ўпрыгожваюць горад.

Чаму так атрымалася і як сфарміраваўся сённяшні ландшафт інфармацыйных вонкавых паверхняў у Менску, чытайце ў новым артыкуле.
  • ❤ 10
  • 😢 3
  • 👍 2
  • 🤬 1
Older posts →

About this channel

How can I read @minskurban without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Менскі ўрбаністычны: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Менскі ўрбаністычны have?
Менскі ўрбаністычны (@minskurban) has 834 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Менскі ўрбаністычны know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →