#КожнуюПятнiцуРоднаеСваё
🦩Чысцік на сувязі! Наш крылаты сябар - разумнае бусляня - далучыўся да барацьбы за чысціню!
Сябры, у нас цудоўныя навіны! Восеньскі марафон па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні Мiнскай вобласцi «ЖКГ ФЭСТ» набірае размах, і сёння да яго далучылася не толькі каманда прафесіяналаў, але і наш крылаты сябар Чысцік! 🧹🦩
Вядома, мы не маглі пакінуць горад у брудзе, таму Чысцік разам з работнікамі Вадаканала Дзяржынскага раёна и Дзяржынскага ЖКГ выйшаў на замацаваныя тэрыторыі горада Дзяржынска.
Што паспелі зрабіць?
🛠 Прыбралі апалае лісце (Чысцік асабіста правяраў кожны ліст - раптам там ёсць нешта смачнае або патрэбнае?😉).
🗑 Сабралі смецце, якое вецер раскідаў па газонах.
🌳 Прывялі ў парадак зялёныя насаджэнні.
👍Чысцік - птушка разумная, разумее: чысціня пачынаецца з малога. А яшчэ ён дакладна ведае, што вада i чысцiня - гэта жыццё, таму з асаблівай цеплынёй дапамагаў камандзе работнiкаý ЖКГ, якая сочыць за парадкам у прамым і пераносным сэнсе.
Вынік - зіхатлівыя вуліцы і цудоўны настрой! 💙
Далучайцеся да марафону «ЖКГ ФЭСТ» на Мiншчыне і сачыце за прыгодамі Чысціка. Разам зробім наш рэгiён утульнейшым!👍👍
😎Наш сайт
✔️Падпiсацца на нас
🤖Напiсаць нам: @minoblgkh_bot