TGViewer
Министерство культуры Республики Беларусь Министерство культуры Республики Беларусь @minkultrb · 6.55K subscribers
Post #59669 657
— Такая дата — не проста вяха ў гісторыі вашага выдання. Гэта сведчанне яго аўтарытэту, запатрабаванасці і той адметнай ролі, якую «Культура» адыгрывае ў інфармацыйнай прасторы нашай краіны, — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў:
— На працягу 35 гадоў вы застаяцеся галоўным друкаваным голасам культурнага жыцця Рэспублікі Беларусь. На старонках вашай газеты знаходзяць адлюстраванне самыя яркія падзеі, вядзецца аналіз мастацкіх набыткаў, узнімаюцца пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны і развіцця творчых індустрый.

«Вы забяспечваеце ўнікальную пляцоўку для зацікаўленага дыялогу паміж дзеячамі мастацтваў, экспертамі і шырокай аўдыторыяй».

— Асабліва каштоўна, што за ўсім гэтым стаіць высокі прафесіяналізм работнікаў рэдакцыі. Вам удаецца спалучаць адданасць найлепшым традыцыям айчыннай публіцыстыкі з сучаснымі тэхналогіямі, гаварыць пра складанае даступна і займальна, — сказана ў адрасе.


Марат Сяргеевіч заўважыў:
— Ваша праца мае вялізнае значэнне для грамадства. У эпоху інфармацыйнага шуму менавіта такія выданні служаць надзейным маральным арыенцірам, дапамагаючы ўмацоўваць духоўныя каштоўнасці, фарміраваць эстэтычны густ, захоўваць і развіваць наш найбагацейшы культурны здабытак.


Міністр культуры пажадаў газеце творчага даўгалецця, яркіх тэм і смелых праектаў і каб кожны новы нумар знаходзіў жывы водгук у сэрцах чытачоў па ўсёй краіне.
  • ❤ 4
  • 🔥 2
  • 👏 1
More from @minkultrb
  1. Oct 16, 2026🎉 Урачыстасць, прымеркаваная да 35-годдзя з дня выхаду першага нумара беларускай штотыднё…
  2. Oct 16, 2026❓Есть вопросы? Звоните! ☎️ В эту субботу, 17 октября, «прямую телефонную линию» по вопроса…
  3. Oct 16, 2026🗞 Новы нумар газеты «Культура» ўжо ў продажы! І ён асаблівы — юбілейны! 🎉 35 гадоў — гэт…
  4. Oct 16, 2026🇧🇾 Дни белорусского кино в Республике Мордовия! 15 октября в Доме Артиста состоялось тор…
  5. Oct 15, 2026🖼 У Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г. Маладзечна) урачыста адкрылася часовая экспазі…
  6. Oct 15, 2026📽🍁 Для участия в конкурсных показах ХХХІІ Минского международного кинофестиваля «Лістапа…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →