🇧🇾 Шчырыя спачуванні родным і блізкім Валянціны Іванаўны Гаявой накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
«Пайшоў з жыцця незвычайна таленавіты чалавек — сімвал цэлай эпохі ў айчыннай культуры.
Сваё жыццё Валянціна Іванаўна прысвяціла сцэне і ансамблю "Харошкі", майстэрствам якога захапляліся прыхільнікі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Асаблівай павагі заслугоўвае яе ўклад у выхаванне маладых артыстаў і захаванне лепшых традыцый нацыянальнай харэаграфіі.
Светлая памяць аб Валянціне Іванаўне назаўжды застанецца ў нашых сэрцах», — сказана ў спачуванні.
Удзел у грамадзянскай паніхідзе прынялі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч і Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў.


