❗️Заяўкі на ўдзел у радыёконкурсе прамаюцца з 1 па 20 кастрычніка!
Сёлета канкурсанты ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прадэманструюць сваё майстэрства ў 9 ці намінацыях:
▫️«Акадэмічны вакал. Салісты»,
▫️«Эстрадны вакал. Салісты»,
▫️«Спадчына. Салісты».
▫️«Спадчына. Ансамблі».
▫️«Кампазітарская творчасць»,
▫️«Інструментальная музыка. Салісты. Духавыя і ўдарныя інструменты».
▫️«Інструментальная музыка. Салісты. Народныя інструменты»,
▫️«Інструментальная музыка. Салісты. Струна-смычковыя інструменты»,
▫️«Інструментальная музыка. Салісты. Фартэпіяна».
Радыёконкурс традыцыйна пройдзе ў тры туры. Удзельнікаў чакае камбінаваны фармат праслухоўванняў: нараўне з дыстанцыйным праглядам відэавыступленняў запланаваны вочныя сустрэчы з членамі журы ў Вялікай студыі Дома радыё. Адным з этапаў стане выступленне канкурсантаў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
Для ўдзелу ў радыёконкурсе неабходна да 20 кастрычніка накіраваць пакет дакументаў і відэазапіс выканання твора на электронны адрас: talentbelarus@gmail.com з паметкай "Маладыя таленты Беларусі-2026". Важнае тэхнічнае патрабаванне: на конкурсным відэа ў кадры абавязкова павінен прысутнічаць лагатып «Маладыя таленты Беларусі – 15 гадоў» (раздрукаваны або выведзены на экран планшэта/тэлефона, але не дададзены пры дапамозе мантажу). Гэта з'яўляецца пацвярджэннем таго, што відэа запісана спецыяльна для радыёконкурсу.
Тэлефон для даведак: +375 29 609 94 51 (09:00 - 18:00).
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца напрыканцы снежня. Пераможцаў чакаюць дыпломы і ўнікальная магчымасць пачуць сябе на FM-хвалях.
Праект "Маладыя таленты Беларусі" праводзіцца Белтэлерадыёкампаніяй з 2009 года. За гэты час у ім прынялі ўдзел больш за 5 тысяч выканаўцаў і калектываў. З 2013 года лаўрэаты радыёконкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2026 года радыёконкурс праводзіцца Белтэлерадыёкампаніяй сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
УСЕ ПАДРАБЯЗАСЦІ ТУТ