Знаёмімся з Вольгай Бяловай і яе казкай «Модная пчолка»
💥Зузе ўсяго дзевяць дзён, але яна дакладна ведае чаго хоча. Пакуль яе равесніцы вучацца збіраць нектар, наша гераіня марыць стаць іконай стылю. Але сяброўства з махлярамі аказваецца куды больш небяспечным за самую цяжкую працу. Бо часам жаданне быць папулярным прыводзіць у пастку, з якой складана знайсці выйсце самастойна.
❗️Гэта аповед пра тое, як лёгка страціць сябе ў пагоні за жаданнем вылучыцца і пра кошт сапраўднага сяброўства.
🎧 Слухаем новую гісторыю на «Радыё Культура» кожны будны дзень у 11:00 і 23:00.
@mininform
Падтрымаць канал