▶️ На галоўнай сцэне стартаваў святочны гала-канцэрт XXXIII Дня беларускага пісьменства — адна з самых яркіх падзей насычанай праграмы ў Касцюковічах.
✔️Адным з галоўных момантаў вечара стала перадача сімвалічнага вымпела наступнай сталіцы Дня беларускага пісьменства. Старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская перадала яго старшыні Маладзечанскага райвыканкама Паўлу Губко.
👉Такім чынам, у 2027 годзе літаратурную эстафету падхопіць Маладзечна, дзе пройдзе XXXIV Дзень беларускага пісьменства. 📖
#Дзеньбеларускагапісьменства #Касцюковічы2026 #Роднаямова #Любімаеслова
@mininform
Падтрымаць канал
Post #5898
5.16K
