Прывітанне! Пачынаецца рэгістрацыя на інтэлектуальны турнір "Люты фэст", які пройдзе 22-23 лютага ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Турнір з'яўляецца этапам студэнцкага і дарослага Вялікага Кубка. Вас чакае:
Асноўная дысцыпліна (6 тураў па 15 пытанняў):
Аляксандр Еўтушкоў, Арцём Гулецкі, Сяргей Дубялевіч, Міхаіл Малкін, Максім Мерзлякоў, Антон Саксонаў;
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па Хамсе:
Аляксей Кураеў, Уладзімір Асіпчук, Дзмітрый Сахараў;
Рэгламент
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па Брэйн-рынгу без фальстартаў:
Дзмітрый Буцанец, Анвар Мухаметкаліеў, Ігар Пятаў;
Рэгламент
Гульня ў словы:
Дзмітрый Штукацер;
Кубак cяброўства.
Заяўка: запаўненне формы.
Праверыць сябе: спасылка.
Кошт:
– дарослыя — 60$;
– студэнты — 30$;
– ЧРБ па БРБФ — 25$;
– ЧРБ па Хамсе — 20$.
Канвертацыю ў рублі мы ажыццявім непасрэдна перад турнірам.
Напрыканцы падкрэслім важныя моманты:
— шчыра дзякуем за назву Данілу Мархонаву і абяцаем узнагародзіць яго на турніры;
— неўзабаве мы пакажам першапачатковы расклад;
— калі ласка, звярніце ўвагу, што Кубак Сяброўства будзе гуляцца адначасова з ЧРБ па БРБФ;
— з радасцю скажам, што пакет Кубка Сяброўства будзе цалкам беларускамоўны;
— студэнты плацяць адзіны ўзнос (30$) і не даплачваюць за пакеты БРБФ і Хамсы. Але ж, калі яны захочуць згуляць у залік ЧРБ (атрымаўшы квоту ці вайлд), то небходна будзе даплаціць;
— квоты на ЧРБ будуць размеркаваны рэгіяналамі да 9 лютага;
— на жаль, мы не можам правесці БРБФ і Хамсу для ўсіх студэнтаў, таму возьмем топ-8/10 АД па выніках першага дня.
Дзякуй за ўвагу, чакаем вашых заявак!
Post #458
451
Forwarded from Люты фэст
