«Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Айчынная культура — шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару.
Асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.
Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны.
Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту», — гаворыцца ў віншаванні.
Post #16409
207
Forwarded from Министерство культуры Республики Беларусь

🇧🇾 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам:
- ❤ 3