TGViewer
MAYDAY.TEAM MAYDAY.TEAM @maydaymog · 1.21K subscribers
Post #6144 221

Forwarded from Смяротнае пакаранне ў Беларусі

📢 Пачынаем Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026

Сёння, 5 кастрычніка, мы пачынаем наш штогадовы Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Наперадзе шэсць дзён размоў, дыскусій, праваабарончых выступаў, кіно, музыкі і нават футбола, каб яшчэ раз гучна сказаць: Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання.

Сёлета міжнародны рух адзначае Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка пад тэмай Stories for Life — «Гісторыі дзеля жыцця». У цэнтры кампаніі — людзі, якіх закранае смяротнае пакаранне: асуджаныя, іх сем’і, сем’і ахвяр, адвакаты, праваабаронцы і ўсе тыя, чые галасы часта губляюцца за статыстыкай і судовымі справамі.

У 2025 годзе Amnesty International зафіксавала не менш за 2707 пакаранняў смерцю ў 17 краінах — на 78% больш, чым годам раней (гэта без тысяч меркаваных пакаранняў у Кітаі, дзе інфармацыя застаецца дзяржаўнай таямніцай). Адначасова глабальная тэндэнцыя застаецца абаліцыянісцкай: 145 краін ужо адмянілі смяротнае пакаранне ў заканадаўстве або на практыцы.

Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе смяротнае пакаранне захоўваецца і можа прымяняцца. Пры гэтым 2025 год стаў першым з 1994 года, калі Amnesty International не зафіксавала ў Беларусі ні новых смяротных прысудаў, ні пакаранняў смерцю.


Што мы робім на гэтым тыдні? Шукайце поўны анонс па спасылцы і далучайцеся да івэнтаў, альбо ўласнымі галасамі супраць смяротнага пакарання ў сацыяльных сетках.
  • 🤡 2
  • 👍 1
More from @maydaymog
  1. Oct 6, 2026🪖В Минске в в/ч 3214 поставили памятник воспитанникам детских военно-патриотических клубо…
  2. Oct 6, 2026👀В санатории “Вяжути” под Молодечно проходят лечение "ветераны СВО" из оккупированной Хер…
  3. Oct 5, 2026‼️Telegram-канал “Книга ГУ «БАЗА»» абвяргае смерць у ПК-1 Ігара Паснова Telegram-канал сіл…
  4. Oct 5, 2026В воскресенье, 4 октября, стало известно о гибели витебского “доктора-правдоруба” Игоря По…
  5. Oct 5, 2026Трагедия Игоря Постнова: как человек, веривший в государство, был этим государством замуче…
  6. Oct 4, 2026У ПК-1 памёр Ігар Пасноў, віцебскі “лекар-праўдаруб” Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →