У Бабруйску мясцовы прытулак для жывёлаў апынуўся на мяжы закрыцця: 160 сабакаў могуць усыпіць, калі не знайсці 35000 даляраў.
Кіраўнічка арганізацыі аховы жывёлаў “5 свабодаў” Алёна Грэўцава запісала ў трэдс кранальные відэа пра тое, што тэрыторыю пад вальерамі дзяржава вырашыла прадаць.
Раней заа-актывісты выкупілі будынак закінутага кафэ, які перарабілі пад прытулак. Побач арандавалі яшчэ 36 сотак зямлі, дзе былі пабудаваныя дадатковыя вальеры. Вось гэтую арандаваную зямлю цяпер і прадаюць.
Прытулак “Хаціко” распачаў збор 105 тысячаў беларускіх рублёў. Скарайні тэрмін – 2 кастрычніка.
Post #6136
346