Вось як на гэтае пытанне падчас дэбатаў RES PUBLICA на Belarus Tomorrow адказвае спецыялістка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова:
"Ёсць у нас ва ўсіх прыемны рамантычны ўспамін пра 2020 год. Тады працавала мабілізацыйная логіка. Але яна не можа існаваць даўжэй за паўгады. Мабілізацыя грамадства не можа доўжыцца шэсць гадоў.
Аб'яднанне апазіцыі на час электаральнай кампаніі і аб'яднанне апазіцыі на шэсць гадоў выгнання — гэта, прабачце, не адно і тое ж. Гэтага і не мусіць быць. Гэта не нармальна, не натуральна, гэта не трэба нават паказваць".
У людзей розныя погляды, мы будуем дэмакратыю. Вось гэтае вось "Трымаць шэрагі!", "Усім казаць адно і тое ж!" — гэта нейкае глупства. Навошта гэта рабіць?
Меседж у нас зразумелы: мы хочам развіцця краіны, мы хочам яе суб'ектнасці. Каб усе, хто хоча жыць у Беларусі, вярнуліся дадому. А пра спосабы, інструменты ў нас могуць быць рознагалоссі. Відавочна, што яны ёсць, іх трэба агучваць.
Вар’яцтва заключаецца ў тым, што мы — дэмакратычны рух, у якім сабраліся паспрачацца ўпершыню за шэсць гадоў. Вось што мне падаецца крыху дзіўным.
А штучнае, паказальнае адзінства ўжо ёсць. Яно сядзіць у Беларусі, называецца Лукашэнка".
Дэбаты працягваюцца проста цяпер, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=q_BvnCF0BUw
