TGViewer
Маланка ⚡️Новости Беларуси Маланка ⚡️Новости Беларуси @malanka · 1.5K subscribers
Post #23920 568

Forwarded from Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Мы хочам ад усяго сэрца падзякаваць кожнаму, хто прывозіць рэчы, піша нам, дапамагае і падтрымлівае.

І для хлопцаў і дзяўчат, якія нядаўна выйшлі з турмаў і цяпер пачынаюць жыццё з нуля, — гэтая дапамога сапраўды неацэнная.

Мы пастаянна размаўляем з людзьмі, слухаем іх і пішам толькі пра тое, што рэальна патрэбна цяпер.
Не «на склад», не «на ўсялякі выпадак», а пра канкрэтныя патрэбы жывых людзей.

📝Актуальны спіс неабходных рэчаў:

👟👔 Абутак і адзенне
• красоўкі і зімовыя боты 41+ памеры (калі ласка, галоўнае — добры стан)
• джынсы 32/32, 33/33
• курткі і байкі L, XL
• лёгкія курткі (вясна)
• зімовыя цёплыя курткі 50–52
• спартыўнае адзенне
• футболкі (аднатонныя)
🧢🧦 Аксесуары і бялізна
• рамяні для джынсаў
• гадзіннікі
• трусы мужскія L і большыя памеры
• мужчынскія шкарпэткі 41+
• мужчынскія шапкі
🎒👜Сумкі і рэчы штодзённага карыстання
• заплечнікі
• спартыўныя сумкі
🏠 Для дому і гігіены
• пасцельная бялізна, рушнікі (новыя, калі ласка)
• фены
• машынкі для галення

🤍 Калі ў вас ёсць нешта з гэтага спісу і вы гатовыя дапамагчы — мы заўсёды на сувязі.

📍 Куды прывозіць:
Варшава, вул. Oleandrów 6–2

🕙 Час працы:
штодня з 10:00 да мінімум 20:00

💬 Для сувязі:
Telegram: @CBSschool
📞 +48 666 918 712

🌷 І яшчэ адно:
Калі ласка, прынясіце дзяўчатам кветкі. Вы нават не ўяўляеце, як ім важная такая простая ўвага ☺️

Дзякуй, што застаецеся побач.
Ваша дапамога сапраўды змяняе жыццё канкрэтных людзей.
  • 👍 3
More from @malanka
  1. Apr 15, 2026RES PUBLICA / «Агульная справа» — новая дыскусійная пляцоўка Belarus Tomorrow. Праект Bela…
  2. Mar 28, 2026Почему в Беларуси начинают падать зарплаты? ❗️На вопросы зрителей Маланки отвечает экономи…
  3. Mar 21, 2026Импортозамещение сделает беларусов еще беднее? ❗️На вопросы зрителей Маланки отвечает пред…
  4. Mar 19, 2026❗️Новыя вызваленні! Як дапамагчы? 📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL Як і папярэднія разы,…
  5. Mar 18, 2026❗️Рост цен на жилье в Минске и в других городах Беларуси не останавливается! Еще недавно к…
  6. Mar 14, 2026❗️Что ждет доллар, евро и беларусский рубль если война в Иране не закончится? ❓На вопросы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →