📖 Прэзентацыя новага выдання кнігі Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»
Калі: 16 студзеня, 18:30
Дзе: Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa)
✍️ Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” доўгі час, на жаль, знаходзілася ў літаратурным лімбе лічбавай эпохі: быццам існавала, але была раскіданая па прыватных бібліятэках; быццам была смелая і рэзанансная, але засталася без належнай крытыкі; быццам адна з найважнейшых кніг пра тое, дзе беларусы вымушаныя жыць, але ў цені іншых тэкстаў.
“Чаго хочаш? — Не быць дробнай сволаччу.”
Уваход вольны. Падчас сустрэчы можна будзе абмеркаваць кнігу з аўтаркай і галоўнай рэдактаркай выдавецтва Валянцінай Андрэевай, задаць свае пытанні, атрымаць аўтограф і падпісаныя асобнікі.
Post #23919
694

- 👍 5
- ❤ 1