🖨 Матэрыялы для акцый у Польшчы 9 жніўня ад падпісчыкаў!
Дарагія беларусы ў Польшчы!
Калі вы плануеце далучыцца да акцый 9 жніўня ў вашым горадзе - скарыстайцеся гатовымі плакатамі (на польскай мове), прысвечанымі падзеям 2020 года, рэпрэсіям, змаганню і салідарнасці.
🖨 Файлы для друку (PDF/Docx)
🖨 Усе плакаты падрыхтаваныя ў фармаце A3 з інфарматыўным тэкстам, які трэба чытаць зблізку.
📄 Усяго: 16 старонак у альбомнай арыентацыі.
☝️ Каб зрабіць усё акуратна і зручна, раім выкарыстоўваць шалюгі (sztalugi).
✅ Рэкамендуем такі варыянт на Allegro:
🔗 https://allegro.pl/oferta/sztaluga-malarska-aluminiowa-plenerowa-trojnozna-170cm-pokrowiec-17496569420
💰 Цана: 35,90 zł
⚖️ Вага: 0.3 кг
🧱 Матэрыял: метал
🧳 Складаецца, лёгкая, зручная - ідэальна для вулічнай акцыі.
💡 Хітрасць: калі ўстаўляць у шалюгу аркуш ДВП або фанеры, то можна змясціць на ім 4 плакаты фармату A3 адразу!
Раздрукоўвайце, распаўсюджвайце, далучайцеся! Наша праўда павінна быць бачная!
Жыве Беларусь!
Post #6845
1.47K

- ❤ 5
- 🔥 1