TGViewer
Channel Public Channel
Ружовая Купіна

Ружовая Купіна

@kupinaruzh

Тут пішуць пра кіно!
Subscribers
1.71K
Photos
15K
Videos
445
Links
1.7K
Recent Posts 15 shown
Post #18345 272
🤖 Глядзім новы трэйлер серыяла «Квэст Віжна» ад Marvel Studios!

Шоу завяршыць агульную лінію персанажа распачатую ў «ВандаВіжне» і стане фінальным праектам Marvel перад «Доктарам Думам».

Прэм’ера – 14 кастрычніка на Disney+.

#Marvel
YouTube Marvel Television’s VisionQuest | Official Trailer On October 14, experience the final Vision of the groundbreaking trilogy. Marvel Television’s VisionQuest streaming soon on Disney+. ► SUBSCRIBE to the channel to get notified when new Marvel videos are posted: https://www.youtube.com/marvel?sub_confirmation=1…
  • ❤‍🔥 8
  • 🗿 3
  • 🥱 2
Post #18344 351
🌹У распрацоўку запушчаная экранізацыя «Маленькага прынца» Антуана дэ-сэнт Экзюперы!

Рэжысёрам стужкі выступіць Мортэм Тыльдум («Гульня ў імітацыю»).

#МаленькіПрынц
  • ❤ 16
  • 👍 1
Post #18343 355
🐉 Фільм «Заваяванні Эйгана» ў сусвеце «Гульні тронаў» выйдзе ў 2029 годзе!

Падзеі стужеі разгарнуцца за 300 гадоў да паўстання Роберта Баратэона. Карціна раскажа пра тое, як валірыйцы на чале з Каралём Эйганам Заваёўнікам Таргарыенам прыбылі ў Вэстарос, каб заваяваць гэты край.

Сцэнар да фільма напіша адзін са стваральнікаў «Андора» Бо Уіліман, а паставіць карціну Оуэн Харыс, вядомы па пастаноўцы «Рыцара сямі каралеўстваў».

#ЗаваяванніЭйгана
  • ❤‍🔥 10
Post #18342 378
🫣 Галоўнае кінарасчараванне года?

«Капальнік» Алехандра Гансалеса Іньярыту атрымаў ўсяго 54 % станоўчых рэцэнзій на RT.

Акрамя вобраза галоўнага персанажа (Том Круз), крытыкі не знайшлі амаль нічога станоўчага. Сатыру ў карціне называюць занадта прамалінейнай, а ўсіх другасных персанажаў – нецікавымі і пустымі. Пры гэтым для невялікай колькасці рэцэнзентаў мінусы ўсё ж не здолелі перакрыць плюсы.

Так ці інакш праверыць зможам з 1 кастрычніка ў свеце і з 8 – у Беларусі.

#Капальнік
  • 👀 14
  • ❤ 1
  • 👌 1
Post #18341 395
🍿 Выжывалка, сітком і эпахальны раман – што будзем глядзець на гэтым тыдні?

🎬 Фільмы:

• «Сэрца звера»
Брэд Піт і сабака ў гісторыі пра былога спецназаўца і яго жывёлу, якія аказваюцца адны на бязмежным прасторы Аляскі.
Рэліз – 3 кастрычніка.

📺 Серыялы:
• «Клініка» (сезон 2(11))
Новы сезон адноўленага камедыйна-медыцынскага сіткома павінен сканцэнтраваць больш увагі на доктары Коксе.
Рэліз – 30 верасня на Hulu.

• «На ўсходзе ад Рая»
Флорэнс П’ю і Майк Фэйст у новай экранізацыі маштабнага рамана Джона Стэйнбэка пра дзяўчыну Кэці, якая напачатку ХХ ст. пачынае стасункі з братамі сямейства Траск, што запускае гісторыю цягам у пакаленні і жыцці.
Рэліз – 1 кастрычніка на Netflix.
  • ❤ 19
  • 👍 1
Post #18339 401
🧖‍♀️Disney запусцілі ў распрацоўку фільм пра Сонную красуню!

Рэжысёрам праекта выступіць Дэн Трахтэнберг («Здабыча»), а сам фільм будзе не даслоўнай адаптацыяй, а хутчэй інтэрпрэтацыяй.

#СоннаяКрасуня
  • 🗿 27
  • 🥱 4
  • 🎃 2
Post #18338 468
⭐️ Дзясяты эпізод «Зорных войнаў» урэшце атрымаў рэжысёра!

Працяг гісторыі Рэй паставіць Джон Уотс («дамашняя» трылогія пра Чалавека-Павука).

Сцэнар да карціны напіша Сайман Кінгберг.

#StarWars
  • 🥴 18
  • ❤ 4
  • 🗿 3
  • 💩 2
Post #18337 660
🐺 Новы трэйлер «Вервульфа» Роберта Эгерса!

У фільма, які выходзіць у першы дзень 2027 года, цікавы маркетынг: першы трэйлер выйшаў на мінулы поўны месяц, а другі – на гэты.

#Вервульф
YouTube WERWULF | Official Trailer 2 - HD In cinemas January 1 2027 Follow us on Facebook at https://www.facebook.com/FocusFeaturesUK Find us on Instagram at https://www.instagram.com/focusfeaturesuk Follow us on X at https://x.com/UniHorrorUK http://www.werwulfmovie.co.uk Directed By: Robert Eggers…
  • 🌚 14
Post #18336 825
Post #18335 610
💍 Першы кадр фільма «Уладар Пярсцёнкаў: Паляванне на Голума»!

Нагадаем, Элайджа Вуд вернецца да ролі Фрода.

#ПаляваннеНаГолума
  • ❤ 29
  • 👍 3
  • 🙈 1
Post #18334 529
🍿 Новы правал (?) Скота, працяг культавага хорара, а таксма псеўдадакументалка пра галівудскіх сяброў – што будзем глядзець на гэтым тыдні?

🎬 Кіно:

• «Сузор’е сабакі»
Новы фільм Рыдлі Скота экранізуе раман «Па слядах сабакі» Пітэра Хелера і расказвае пра мужчыну і яго сабаку, якія выжылі пасля маштабнай катастрофы і спрабаюць знайсці спакой у новым постапакаліптычным свеце. Крытыкі разбамбілі фільм (40 % на RT), але гледачы знайшлі яго не такім дрэнным, таму паглядзець свежы твор легендарнага Рыдлі, лічым, як мінімум трэба!
Рэліз – 26 верасня.

📺 Серыялы:
• «Браты»
Сумесны праект Вудзі Харэльсана і Мэцью Мак-Конахі які несур’ёзна даследуе, ці з’яўляюцца зоркі біялагічнымі братамі.
Рэліз – 23 верасня.

• «Амерыканская гісторыя жахаў» (13 сезон)
Новы сезон хорар-шоу падрыхтаваў гледачу маштабны красовер з многіх персанажаў мінулых сезонаў праекта.
Рэліз – 24 верасня.

#прыемнагапрагляду
  • ❤ 9
  • 👍 5
  • 😁 2
Post #18332 495
👍 Рэжысёр Дэсцін Дэніэл Крэтан падпісаў кантракт са студыяй Sony на тры гады!

Хутчэй за ўсё ў межах кантракта выйдуць экранізацыя «Нарута» і, магчыма, пятая частка «Чалавека-Павука».

#выпадкі
  • 🤔 8
  • ❤ 1
Post #18330 525
❤️ Роберт Эгерс зоймецца экранізацыяй «Рамэа і Джульеты» Уільяма Шэкспіра!

Адразу пасля завяршэння праца над «Вервольфам» рэжысёр пачне распрацоўку ўласнай версіі сусветна вядомай трагедыі.

#РамэаІДжульета
  • 🗿 15
  • ❤ 8
  • 👍 3
  • 🌚 2
Post #18328 496
😀Раян Гослінг выканае галоўную ролю ў новым фільме Нікаласа Віндзінга Рофна!

Паводле Variety, новы фільм рэжысёра будзе камедыяй, а тандэм Рофн – Гослінг аб’яднаецца ўжо ў трэці раз (першы – «Драйв», другі – «Толькі бог прабачыць»).

#НовыФільмРофна
  • 👍 13
  • ❤‍🔥 2
Post #18323 623
⚡️Першыя кадры фільма «Хронікі Нарніі: Пляменнік чарадзея» Грэты Гервіг!

Нагадаем, ролю Белай Вядзьмаркі выканае Эма Макі, Дзядзькі Эндру – Дэніэл Крэйг, а галоўных герояў – Дзігары Кёрка і Полі Пламер – сыграюць Дэвід Мак-Кена і Беатрыс Кэмпбэл адпаведна.

Рэліз чакаем 5 лютага ў кінатэатрах і 5 красавіка на Netflix.

#ХронікіНарніі
  • ❤ 19
  • 🌚 5
  • 👍 4
Older posts →

About this channel

How can I read @kupinaruzh without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Ружовая Купіна: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Ружовая Купіна have?
Ружовая Купіна (@kupinaruzh) has 1.71K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Ружовая Купіна know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →