TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.04K subscribers
Post #26623 788
🎥 23 кастрычніка ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу часовая экспазіцыя «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння кінарэжысёра Віктара Турава.

— Галоўная мэта выставы — даць магчымасць наведвальнікам апынуцца ва ўнікальным свеце кінематаграфічнай спадчыны, створанай знакамітым беларускім рэжысёрам. У экспазіцыі будуць прадстаўлены не толькі матэрыялы да культавых фільмаў, але і фатаграфіі, касцюмы герояў.

Кожны экспанат стане ключом да разумення мастацкага бачання рэжысёра і глыбокіх чалавечых тэм, якія ён падымаў у сваіх працах, — распавялі нашай рэдакцыі ў музеі.


Выстава «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно» — даніна павагі рэжысёру, чыя спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні кінематаграфістаў і аматараў кіно.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • ❤ 2
  • 👍 2
More from @kultinfa
  1. Oct 17, 2026💬 «Когда открывались жёлтые газеты для электричек, в Беларуси тираж еженедельно делали дл…
  2. Oct 17, 2026📰 «Посмотрите, как делают коллеги из “Культуры”» 🇧🇾 Такую оценку работе редакции дал пе…
  3. Oct 17, 2026🎼 Большой сольный концерт, приуроченный к 65-летию творческой деятельности народного арти…
  4. Oct 17, 2026📽🍁 «Если конкурсные показы „Лістапада“ — это сердце кинофестиваля, то внеконкурсная прог…
  5. Oct 17, 2026🖼 У рамках часовай экспазіцыі «Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура з калекцыі Нацыянал…
  6. Oct 17, 2026🎹 🌸 Уникальный проект — «Музыка жаночага хараства» — реализует в Год белорусской женщины…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →