🔥
На ёй прадстаўлены 16 унікальных абразоў XIX — пачатку XX стагоддзяў, а таксама ручнікі-набожнікі з калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.💬 Як распавёў дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік, святыні былі знойдзены і сабраны супрацоўнікамі ўстановы падчас этнаграфічных экспедыцый па вёсках Беларускага Палесся і Падняпроўя.
— Кожная народная ікона — гэта не проста кананічны сюжэт, але і жывыя эмоцыі, цеплыня і шчырая вера майстроў-рамеснікаў, якія ўкладвалі душу ў кожны мазок, — адзначыў кіраўнік.
✅ Сяргей Іванавіч таксама падкрэсліў важнасць супольных праектаў, дзякуючы якім дакрануцца да сапраўднай народнай духоўнай традыцыі можа вялікая колькасць людзей.
🗓 Выстава працягнецца па 15 лістапада.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».





