📍Галоўны сеанс прайшоў у кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага ДП «Кінавідэапракат».
— Ганаровым госцем прэм'еры стала рэжысёр-пастаноўшчык Алена Турава. Яна расказала ўдзельнікам мерапрыемства аб стварэнні мультфільма і рабоце над характарамі персанажаў.
😊 Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы: юныя гледачы дзяліліся ўражаннямі, а на памяць кожны атрымаў сувенір — картку з аўтографам рэжысёра! — распавялі нашай рэдакцыі ў Магілёўскім «Кінавідэапракаце».
🗓
Анімацыйны фільм «Ваўчок» будзе дэманстравацца ў кінатэатрах і кіназалах вобласці на працягу года.🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».









