💬Ірына Тарасава:
— Кожны чалавек — спачатку ў дзяцінстве, а затым і на працягу ўсяго жыцця — шукае адказы на важныя пытанні: «Хто я? Якое месца займаю ў грамадстве?». Мы ўсе розныя, у кожнага свае асаблівасці, звычкі і інтарэсы, але пры гэтым нас многае аб’ядноўвае. Менавіта наша індывідуальнасць шмат у чым вызначае, чым мы захапляемся, што выбіраем і кім становімся ў будучыні.
Наш анімацыйны фільм «Ваўчок» адрасаваны не толькі дзецям. Ён можа быць цікавым і дарослым, дапамагаючы ім лепш зразумець унутраны свет дзіцяці, убачыць яго непаўторнасць і з большай увагай ставіцца да яго інтарэсаў і памкненняў.
🎙Галоўнага героя агучыў юны расійскі акцёр Даніэль Мінькоў, які падзяліўся ўражаннямі ад працы над фільмам.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».



