☺️ Літаратурны музей Максіма Багдановіча падрыхтаваў асаблівую інтэрактыўную праграму, якая дазволіць і дарослым, і дзецям патрапіць у чароўны свет беларускіх традыцый.
— Нашых гасцей чакае:
• захапляльны батлеечны спектакль «Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага» (паводле аповедаў Пятра Васючэнкі);
• батлеечны экспромт «Як дзеўка Дрыпа ў школу збіралася»: можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага батлейшчыка;
• віктарына «Панскія тарэсы» і творчы інтэрактыў;
• душэўная атмасфера з сюрпрызамі ад музея, — распавялі нашай рэдакцыі ва ўстанове.
🎭
Батлейка — гэта не проста тэатр, гэта жывая сувязь пакаленняў. 📞 Абавязковы запіс па тэлефоне +37517 355 22 95
🗓 21 кастрычніка
🕕18:00
📍Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
