🇧🇾
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» сардэчна віншуе вас з Міжнародным днём музыкі!Музыка займае асаблівае месца ў духоўным жыцці нашага грамадства. Яна аб'ядноўвае пакаленні, захоўвае гістарычную памяць, адлюстроўвае культурную самабытнасць народа і, пераадольваючы моўныя і нацыянальныя межы, дапамагае людзям лепш зразумець адно аднаго.
Беларуская музычная культура мае багатыя традыцыі і дастойна прадстаўлена імёнамі выдатных кампазітараў, выканаўцаў, дырыжораў, педагогаў. Сёння гэтыя традыцыі працягваюць развівацца дзякуючы прафесійнаму майстэрству і творчай працы тых, хто прысвяціў сваё жыццё музычнаму мастацтву.
🎶 Асаблівая роля належыць педагогам і настаўнікам. Перадаючы веды і прафесійны вопыт, яны дапамагаюць раскрываць таленты юных музыкантаў, фарміруюць цікавасць да айчыннай і сусветнай музычнай спадчыны, закладваюць аснову пераемнасці пакаленняў.
❤️️ Усім, хто сваёй працай захоўвае і памнажае музычную спадчыну Беларусі, стварае новыя шэдэўры і дорыць людзям магчымасць судакранацца з цудоўным, — моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і новых творчых дасягненняў!
Няхай ваш талент і надалей служыць развіццю айчыннай культуры, а музыка гучыць ярка, шчыра і сугучна сэрцам удзячных слухачоў.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».