Гэта я з табой вечарую,
Туманамi цябе я чарую.
Васiлькоў шапатлiваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе...
🖊 Генадзь Бураўкін
Аляксей зразумеў, што Вера пабойваецца, каб пры святле не ўбачылі іх разам, і сказаў, што таксама любіць вечараваць каля запаленай печы.
🖊 Сяргей Грахоўскі. «Ранні снег»
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
