📌 XXIX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ўваходзіць у фінальную фазу падрыхтоўкі: заяўкі адгледжаны, конкурсная праграма сфарміравана. З 30 верасня па 2 кастрычніка Магілёў стане казачным парталам у свет мультыплікацыі. Падрабязней на старонках «Культуры».
📌 V Фестываль мастацтваў беларусаў свету сабраў 250 удзельнікаў з 13 дзяржаў. Юбілейны культурна-патрыятычны форум суайчыннікаў праходзіць з 22 па 27 верасня пад дэвізам «Беларусь — наша любая маці».
📌 Прэм’ера кароткаметражнай карціны «Невядомы абанент» ад Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбылася 10 верасня. Стваральнікі называюць свой праект дакументальнай стужкай змешанай формы і тэхналагічнай навінкай. З першымі гледачамі здымачная група сустрэлася ў сталічным кінатэатры «Піянер».
📌 Вялікі тэатр Беларусі не перастае здзіўляць навінамі і цікавымі падзеямі. Адразу пасля ўрачыстага адкрыцця сезона гала-канцэртам адбыліся двухдзённыя гастролі тэатра балета Эйфмана. Нашы артысты ў гэты час дэманстравалі найлепшыя здабыткі ў Тайландзе. Айчынны калектыў таксама парадаваў гледачоў сюрпрызам да Дня народнага адзінства. А колькі ўсяго яшчэ наперадзе!
✨ Чытайце, калі ласка! У нас цікава і карысна!
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
