Паўабаронца Глеб Скрыпнік у першай палове сезона гуляў за «Астравец» у Першай лізе (9 матчаў). Раней гулец выступаў за дублі «Іслачы» і «Дынама-Брэст».
Паўабаронца Аляксандр Ясевіч гуляў за «Інформ» у першай палове сезона (18 матчаў, 6 галоў). Раней гулец выступаў за БДУ і дубль РЦАР-БДУ.
Абаронца Яўген Бунь правёў першую палову сезона ў складзе «МЛ Віцебск-2», дзе правёў 12 матчаў. Раней гулец выступаў за «Арсенал-2» і юнацкія каманды «Іслачы» і «БАТЭ».
Абаронца Даніла Гоцман ў першай палове сезона выступаў за РЦАР-БДУ (5 матчаў), а таксама ў мінулым сезоне ў Першай лізе (3 матчы). Яшчэ футбаліст гуляў за дубль «Слуцка».
Вітаем хлопцаў у камандзе і зычым поспехаў у фінальным этапе 🤝

