Юлія Харкевіч, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, і Алена Нікалаева, дырэктар Чувашскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічнага драматычнага тэатра імя К.В.Іванова, падпісалі афіцыйнае двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве.
Падчас сустрэчы кіраўнікі абмеркавалі далейшыя планы: абмен спектаклямі і гастролямі, супольныя творчыя праекты, удзел у фествалях і абмен досведам паміж артыстамі.
Такое супрацоўніцтва — гэта не толькі новыя пастаноўкі і маршруты, але і жывы дыялог культур, магчымасць убачыць адно аднаго бліжэй і падарыць гледачам больш яркіх сустрэч з сапраўдным тэатрам!
Post #5035
34



